Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у Давыд-Гарадку Столінскага раёна (Беларусь).
Першы вядомы касцёл Давыд-Гарадка быў заснаваны князем Янам Альбрэхтам Радзівілам у 1623 годзе. Гэты храм Божага Цела пашкоджаны ад пажару ў 1811 годзе, быў адрамантаваны, аднак зноў згарэў у 1839 годзе.
Новы касцёл збудаваны ў 1848 годзе на грошы ксяндза Якуба Гарбацэвіча, аднак і другі будынак згарэў у 1890 годзе. На гэтым месцы, поруч з цэнтральнай плошчай горада, сёння знаходзіцца праваслаўная царква Казанскага абраза Маці Божай.
З 1903 года служба праводзілася ў доме настаяцеля — плябаніі.
Па звестках на 1913 год Давыд-Гарадокская парафія налічвала 2520 вернікаў. У гэты час пробашчам парафіі быў ксёндз Кіўбаса. Акрамя яго, у розны час абслугоўвалі парафію ксяндзы Гумніцкі, Скакоўскі, Тамашэўскі, Грабоўскі і Дзятко.
Непадалёк ад цэнтральнай плошчы, на сучаснай вуліцы Лучнікоўскай, у 1936 годзе быў узведзены новы будынак касцёла Божага Цела. Яго пабудавалі на сродкі прыхаджан і ваенаслужачых Корпуса памежнай аховы. Новы храм быў асвечаны біскупам пінскім Казімірам Букрабам 20 верасня 1936 года.
Пасля вайны храм закрыты, у будынку быў адкрыты клуб. Акрамя гэтага, будынак былога касцёл згубіў вежу.
У 2017 годзе клуб пераехаў на новае месца, а будынак вярнуўся каталікам. 21 кастрычніка 2017 года, пры ўдзеле біскупа пінскага Антонія Дзям’янкі, храм быў пераасвечаны пад тытулам Божага ЦелаCatholic.by. У Давыд-Гарадку католікам вярнулі гістарычны будынак касцёла. 25.09.2017.
Спасылкі Żyskar Józefat. «Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych». Warszawa-Peterburg. 1913. S. 294—296. Касцёл Божага Цела на партале Globustut.by Catholic.by. Тры факты пра новаасвечаны касцёл Божага Цела ў Давыд-Гарадку (з фотаздымкамі). 23.10.2017
Катэгорыя:Касцёлы Столінскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Давыд-Гарадок Катэгорыя:1936 год у Беларусі Катэгорыя:2017 год у Беларусі