Алякса́ндр Ізі́дар Сымонавіч Скі́рмунт (1(21?) студзеня 1799, в. Моладава, Кобрынскі павет, цяпер Іванаўскі раён — ) — землеўладальнік, прадпрымальнік, прамысловец Расійскай Імперыі і Беларусі. Адзін з першых вынаходнікаў Беларусі, які атрымаў патэнт на вытворчасць (1830).
Біяграфія З каталіцкага шляхецкага роду Скірмунтаў, сын Сымона і Эльжбеты з АжэшкаўSkirmunt Aleksander (1798—1870). Скончыў у 1818 годзе фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, вывучаў хімію і яе выкарыстанне ў вытворчасці ў Германіі, Францыі. У 1832—1834 гадах маршалак пінскі, камергер (1834).
Заснаваў цукровую фабрыку ў Моладаве (1830), суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы (1836), свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам у Крыме і Італіі.
Сям'я
У 1823 годзе ажаніўся з Канстанцыяй з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкой Казіміра, маршалка шляхты Віленскай губерні і мінскага губернатара, унучкай Алойзы Сулістроўскага, пісара вялікага літоўскага. У шлюбе меў 11 дзяцейАлесь Смалянчук. Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года: Казімір (нар. 1824), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, за якое быў сасланы ў Сібір, ажаніўся з Геленай са Скірмунтаў; Караліна (нар. 1824), жонка Баляслава Скірмунта, маршалка шляхты Пінскага павета; Антаніна (нар. 1825); Канстанцін (нар. 1828), уладальнік маёнтка Шэметаўшчына; Аляксандр (1830—1909), уладальнік маёнтка Парэчча; Эмілія (нар. 1833), жонка Калікста Ажэшкі; Сымон (1835—1902), уладальнік маёнтка Клетня, мастак; Генрык (нар. 1836), уладальнік Моладава; Зыгмунт (нар. 1839); Канстанцыя; Гартэнзія, якая памерла ў маладосці.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён) Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Скірмунты Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Павятовыя маршалкі пінскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Іванаўскім раёне