Вуліца Беларуская — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Ранейшая назва - КруглаяПереименования улиц Минска.
Размяшчэнне На большай частцы сваёй даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ульянаўская, з паўднёвага захаду прымыкае Круглы завулак, каля чыгуначных пуцей вуліца паварочвае і цягнецца на ўсход да стадыёна БДТУ. Даўжыня вуліцы складае каля 800 м.
Забудова
Цотны бок № 2 (Ульянаўская № 23) — Пасольства Рэспублікі Малдова. № 4 — Пасольства Лівіі.
Няцотны бок № 19 — інтэрнат № 4 БДТУ (1973). № 21 — інтэрнат № 5 БДТУ, 15-павярховы будынак блокавага тыпу з 212 жылымі блокамі (424 пакоямі). Уведзены ў эксплуатацыю ў 1978 годзе. У 2011—2013 гг. праведзена цеплавая рэабілітацыя і мадэрнізацыя будынка без адсялення студэнтаўБГТУ. Общежитие № 5 .
Паркі Вуліца цягнецца ўздоўж водна-зялёнага дыяметра Мінска, каля скрыжавання з вуліцай Ульянаўская размешчаны Ляхаўскі сквер.
Славутасці Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 21. Устаноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін). Паблізу сучаснага будынка інтэрната ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом (былы 1-ы Беларусі завулак, 6), у якім у 1941—1943 гадах размяшчалася канспірацыйная кватэра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. У доме жыў актыўны ўдзельнік Мінскага камуністычнага падполля, выпускнік 20-й школы горада, камсамолец З. З. Гало (псеўданімы Зорык, Максім).
Спасылкі
Заповедник Белорусской улицы в Минске // Денис Блищ. Частное мнение Архітэктура вуліцы ў базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)