Мадагаскар (малаг. Madagasikara, ), афіцыйная назва — Рэспубліка Мадагаскар (малаг. Repoblikan'i Madagasikara [republikʲan madaɡaskʲarə̥], фр. République de Madagascar) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, размешчаная на востраве Мадагаскар (чацвёрты па велічыні востраў у свеце) і прылеглых дробных астравах ля ўзбярэжжа Афрыкі.

Найбуйнейшая ў свеце дзяржава, якая займае адзін востраў. Плошча — 587 тыс. км². Насельніцтва — 24,2 млн чалавек. Сталіца — Антананарыву.

Прырода Пасля распаду суперкантынента Гандвана, каля 88 мільёнаў гадоў назад, Мадагаскар аддзяліўся ад ад індастанскай літасфернай пліты, што абумовіла развіццё мясцовых раслін і жывёл у адноснай ізаляцыі. Больш за 90% відаў не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. Зараз разнастайныя экасістэмы вострава і ўнікальны жывёльны свет знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за хуткага росту насельніцтва.

Насельніцтва Большасць насельніцтва Мадагаскара (96,8 %; 2023, ацэнка) складаюць малагасійцыМадагаскар. Население .

Гісторыя Ранняя гісторыя Першыя чалавечыя паселішчы на Мадагаскары паўсталі паміж 350 годам да н. э. і 550 годам н. э. Аўстранезійскія народы прыбылі на каноэ з Калімантану. Каля 1000 года н. э. да іх далучыліся банту, якія пераправіліся праз Мазамбіцкі праліў. Пазней на Мадагаскары аселі і іншыя перасяленцы. Кожны з іх зрабіў свой уклад у культуру вострава.

Гісторыя з ранніх часоў да здабыцця незалежнасці У VII стагоддзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю. 10 жніўня 1500 года партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыяга Дыяс, трапіў на востраў Мадагаскар. У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай французскай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія не здолела стварыць тут калонію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылеглых астравах. У 1643 годзе французы збудавалі першую калонію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 года. Каля 1600 года тэрыторыя кантралізаваная народнасцю мерына падзялілася на сем незалежных краін-гарадоў. У 1625 годзе адзін з правадыроў племені мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі горад Антанарыву. У 1646—1649 гг. востраў спрабуюць каланізаваць англічане. У 1680—1725 гг. Мадагаскар быў адной з пірацкіх схованак. 1776 годзе Маўрыцый фон Бенеўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі вострава, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў. У 1883 годзе французы ўварваліся на востраў, і распачалі першую мадагаскарскую вайну. У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыву. У 1896 годзе французскі парламент прыняў дэкларацыю пра анексію Мадагаскара. 14 жніўня і 30 жніўня 1897 года 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзве бітвы з французскімі войскамі. 1912 года — узніклі першыя незалежніцкія арганізацыі. 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка англійскіх войскаў. 1947—1948 гг. — узброенае паўстанне за незалежнасць. 1958 года — абвяшчэнне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Французскага супольніцтва. 1960 — атрыманне поўнай незалежнасці

Крыніцы

Спасылкі

Малайскі свет у берагоў Афрыкі ProMadagascar.com — навуковы погляд на вялікі востраў

Урад Урад Мадагаскара Нацыянальная Асамблея Мадагаскара Міністэрства замежных спраў Мадагаскара Пасольствы і прадстаўніцтвы Канада Венгрыя ЗША Глава дзяржавы і члены кабінета, з ЦРУ Асноўная інфармацыі Madagascar from UCB Libraries GovPubs

СМІ Madagascar Навіны online на allAfrica.com

Экалогія Madagascar’s National Parks and Reserves Афіцыйны вэб-сайт паркаў і запаведнікаў Мадагаскара Conservation International  — Madagascar overview pages New York Academy of Sciences Conserving Madagascar — Podcast by Helen Crowley Journal Madagascar Conservation & Development WildMadagascar.org Агляды, навіны, фатаграфіі, гісторыя культуры. Madagascar Фатаграфіі Мадагаскара The Palmarium reserve , is situated on the East coast of Madagascar.

Катэгорыя:Астравы Афрыкі Катэгорыя:Астраўныя дзяржавы Катэгорыя:Унітарныя дзяржавы Катэгорыя:Усходняя Афрыка