Селіко́ўская рэчка — рака ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца ў напрамку на паўночны захад ад вёскі Сапраны, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Астраўскія. Вадазбор раўнінны. Лясістасць вадазбору каля 51 %.

Каля ракі вёскі Сапраны, Храпакі.

Літаратура

Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны