Чатал-Гуюк (састарэлае напісанне) або Чатал-Хююк ( Çatalhöyük , таксама і Çatal Hüyük, у перакладзе — «вілападобны пагорак») — вялікае паселішча эпохі керамічнага неаліту і энеаліту ў правінцыі Конья (паўднёвая Анатолія). З’яўляецца найбуйнейшым і найлепш захаваным выяўленым неалітычным паселішчам. Самыя раннія знойдзеныя культурныя пласты адносяцца да 7400 г. да н. э. Паселішча існавала да 5600 г. да н. э. Жыхары пакінулі паселішча да наступлення Бронзавага веку. Паселішча было размешчана за 140 км ад двухгаловай вяршыні вулкана . Усходняя частка паселішча ўтварае пагорак, які ўзвышаецца над раўнінай на 20 м. На захад ад паселішча існавала яшчэ адно паселішча меншых памераў, а за некалькі сотняў метраў на ўсход ад яго было выяўлена паселішча армянскай, візантыйскай эпох.
Геаграфія Чатал-Хююк («вілападобны пагорак») размешчаны ў Гамірке, за 3 км на поўдзень ад сучаснай вёскі Кючюккей і прыкладна за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Конья. Бліжэйшым буйным горадам з чыгуначнымі зносінамі з'яўляецца Чумра (за 17 км на поўдзень ад селішча). Пагорак штучнага паходжання, ствараўся на працягу 1 тыс. гадоў шляхам пабудовы новых будынкаў па-над старымі. Паселішча выразна вылучаецца сярод навакольнай Іканійскай раўніны, яно складаецца з двух пагоркаў: усходняга, самага старога і буйнога, і заходняга (Кучук-Хююл — «маленькі пагорак»), які з'яўляецца паселішчам меднага векаIan Hodder. Çatalhöyük. . Археолагі лічаць, што насельніцтва паселішча складала ад 3 да 10 тыс. чалавек, а колькасць дамоў даходзіла да 2 тысяч.
Плато Конья ў Гамірке з'яўляецца дном перасохлага возера эпохі плейстацэну, знаходзіцца на вышыні крыху больш за 1 тыс. м над узроўнем мора. Рэкі, якія ў старажытнасці ўпадалі ў возера, утваралі веерападобныя дэльты. На найбуйнейшай з дэльт, на беразе ракі Чаршамба, і размяшчаўся Чатал-Хююк. Чаршамба першапачаткова працякала паміж двума пагоркамі і ва ўмовах засушлівага клімату забяспечвала прэснай вадой жыхароў паселішчаTrevor Watkins. .
Археалогія
Чатал-Хююк выкарыстоўваўся мясцовымі жыхарамі як месца для выпасу жывёлы, з якім былі звязаны пэўныя забабоныIan Hodder. Çatalhöyük. . 10 лістапада 1958 года тры даследчыкі ад Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары Дэвід Фрэнч, Алан Хол і Джэймс Меларт выявілі пагорак падчас пошукаў ранніх паселішчаў на плато Конья. У той жа дзень былі выяўленыя тры артэфакты з керамікі і абсідыяну, стала ясна, што пагорак з'яўляецца велізарнай знаходкай эпохі неаліту. Меларт да 1961 года быў заняты на раскопках Хаджылара, вярнуўся з жонкай, якая працавала фатографам, і турэцкай групай: яны пачалі буйныя раскопкі, якія працягваліся да 1965 года. Пад кіраўніцтвам Джэймса Меларта ў Чатал-Хююке працаваў дацкі палеабатанік Ганс Хелбаек з Нацыянальнага музея Даніі. Хелбаек выявіў вялікую колькасць свойскай пшаніцы (адназярнянкі і двухзярнянкі), ячменю і гарохуHans Helbæk First Impressions of the Catal Huyuk Plant Husbandry // Anatolian Studies. — 1964. — № 14. — С. 121–123.. Мяркуючы па рэштках акаліны і шлаку, жыхары Чатал-Хююка аднымі з першых у свеце навучыліся выплаўляць з руды медзьBernhard Brosius., што звязвае гэта паселішча з пачаткам Меднага веку.
Месца аказалася ўнікальным і стала адным з самых вядомых у свеце. Меларт прыехаў на раскопкі на фоне «скандалу з Доракам». Турэцкія ўлады падазравалі археолага ў крадзяжы і вывазе знаходак. Меларт жа сцвярджаў, што маладая жанчына папрасіла яго ацаніць некаторы «антыкварыят», які па ўсёй бачнасці быў знойдзены ў чатырох магілах вёскі Дорак на поўначы Турцыі. Меларт замаляваў асобныя знаходкі. Пасля, замалёўкі былі апублікаваныя ў The Illustrated London News ў 1959 годзе, што і прыцягнула ўвагу турэцкіх уладаў, якія палічылі, што археолаг скраў знаходкі. Аднак пошук маладой жанчыны і выкрадзеных знаходак не даў вынікаў, у 1965 годзе дэпартамент старажытнасцяў Турцыі ануляваў Меларту дазвол на раскопкі.
У 1993 годзе даследаванні аднавіліся з новай групай археолагаў пад кіраўніцтвам і працягваюцца ў цяперашні час кожнае лета. У новых раскопках выкарыстоўваюцца мікрамарфалагічны аналіз, калі археолагі выкарыстоўваюць мікраскопы, каб атрымаць найбольш поўную інфармацыю. Група Ходэра падыходзіць да раскопак вельмі старанна, і ў той час, калі група Меларта раскапала больш за 200 будынкаў за 4 гады, цяперашняя група раскапывала ў першыя некалькі гадоў толькі адзін ці два будынкі кожны год.Michael Balter The First Cities: Why Settle Down? У сезоне 2006 года ў міжнародных і міждысцыплінарных раскопках прынялі ўдзел 230 чалавек, што стала адным з найбуйнейшых у свеце падобнага кшталту мерапрыемстваў. Для фінансавання археалагічных раскопак Іэн Ходэр карыстаецца паслугамі кампаній-спонсараў (Boeing, Fiat, British Airways, Shell), таксама ў археалагічных экспедыцыях ўдзельнічае мясцовае насельніцтва.
Датаванне і памер Розныя крыніцы кажуць аб розных датаваннях паселішча. Пласты, якія былі даследаваны Мелартам, датаваліся ім прыкладна ад 6250 г. да н. э. да 5400 г. да н. э.Christoffer Edens. Çatal Hüyük, The Story of Archaeology. Іэн Ходэр паказвае, што паселішча існавала на працягу 1400 гадоў (паміж 7000 г. да н. э. і 6000 г. да н. э.), па даследаваннях 18 археалагічных слаёўIan Hodder. Çatalhöyük. Ian Hodder Women and Men at Çatalhöyük // Scientific American. — 2004. — № 1. — С. 67–73.. Па апошніх звестках, час існавання паселішча ўказваецца ад 7400 г. да н. э. да 5600 г. да н . э.T. Carter & M. S. Shackley Sourcing obsidian from neolithic Çatalhöyük (Turkey) using energy dispersive X-ray fluorescence // Archaeometry. — 2007. — № 49 (3). — С. :437–454.
Памеры Чатал-Хююка ў розных крыніцах называюцца розныя, пачынаючы ад 32 акраў (12,96 га)T. Carter & M. S. Shackley Sourcing obsidian from neolithic Çatalhöyük (Turkey) using energy dispersive X-ray fluorescence // Archaeometry. — 2007. — № 49 (3). — С. :437–454. і 13,5 гаIan Hodder. Çatalhöyük. да 20 гаChristoffer Edens. Çatal Hüyük, The Story of Archaeology. . Гэта кажа аб тым, што Чатал-Хююк ўяўляе сабой велізарных памераў паселішча, пры гэтым раскапана толькі 5 % усёй тэрыторыіIan Hodder This old house // Natural History Magazine. — 2006..
Пабудовы і артэфакты
Пагорак Чатал-Хююк ствараўся жыхарамі на працягу стагоддзяў шляхам пабудовы новых дамоў па-над старымі, што ў цяперашні час складае 17 м археалагічнага слою. Дамы стаялі настолькі блізка, што паміж імі не было праходаў. Таксама ў дамоў не было дзвярных праёмаў, уваход у большасці выпадкаў быў уладкованы з даху, куды былі пракладзены лесвіцы як унутры, так і звонку дамоў, таму «гарадскі рух», відаць, праходзіў па дахах будынкаў.Trevor Watkins. Уваход быў таксама адзінай вентыляцыйнай адтулінай як для паступлення свежага паветра, так і для адвядзення дыму ад адкрытых ачагоў, якія не мелі комінаў. Падобныя сучасныя пасёлкі, якія выглядаюць як Чатал-Хююк, гэта паўночнаамерыканскіх індзейцаў і паселішчы дагонаў у Малі ў Заходняй Афрыцы.Ian Hodder. Çatalhöyük.
Паміж дамамі былі месцы з адкрытай прасторай. Яны выступалі ў якасці сметнікаў для кухняў. У іх знаходзяць жывёльныя і раслінныя адходы, гліняны посуд, статуэткі, каралі. Асобныя знаходкі інтэрпрэтуюцца як чалавечыя фекаліі, а такія месцы як прыбіральні. Фекаліі і арганічныя адходы ў густанаселеным паселішчы, верагодна, прадстаўлялі рызыку для здароўя насельніцтва і стваралі вялікі смурод.Ian Hodder. Çatalhöyük.
Афармленне дамоў Дамы створаны пераважна з гліны (з сырцовай цэглы), за выключэннем даху, які меў апорныя драўляныя бэлькі. Археолагі лічаць, што тэрмін службы дома быў каля 70 гадоў. Кожны год неабходна было дадаваць новы пласт гліны. Дах і сцены былі пакрытыя паліраваным алебастрам. Разам з печчу і адтулінай у даху, якія прадстаўлялі сабой мясцовую кухню і размешчаных на паўднёвым баку, ў сцяне, як правіла, быў невялікі праём, які вёў у невялікі пакой. Гэты пакой выкарыстоўвалі ў якасці склада. Усяго дом займаў плошчу ў сярэднім 23 м², але памеры вар’іруюцца ад 11 да 48 м². У той жа час сцены вялікіх дамоў былі багата ўпрыгожаны роспісам. Іх прызначэнне застаецца незразумелым. Быў толькі адзін паверх. У галоўным пакоі, ў дадатак да печы і каміна былі лаўкі, нізкія платформы, ёмістасці для захоўвання ежы.Christoffer Edens. Çatal Hüyük, The Story of Archaeology. У кожнай пабудове дом на 5 і 10 чалавек, але няма ніводнага дома, які мае больш за 8 ложкаў.Ian Hodder This old house // Natural History Magazine. — 2006.
Дамы таксама выкарыстоўваліся ў якасці «могілак»: у многіх з іх былі выяўленыя пахаванні. У адным з дамоў было пахавана 68 чалавек. Целы памерлых хавалі пад падлогай дамоў, часцей за ўсё, пад агменямі і іншымі ўнутранымі ўзвышэннямі, разам з дарамі: каштоўнымі і напаўкаштоўнымі камянямі, зброяй, тканінамі, драўлянымі пасудзінаміJames Mellart. Çatal Hüyük: A Neolithic Town of Anatolia. . Падобная практыка назіралася да XX стагоддзя на палінэзійскім востраве .Michael Balter The First Cities: Why Settle Down? Целы памерлых старанна спавівалі і нярэдка ўкладвалі ў плеценыя кошыкі альбо загортвалі ў трысняговыя маты. Паколькі шкілеты часта раздзеленыя, мяркуюць, што перад пахаваннем цела доўга выстаўлялі на адкрытым паветры, пасля чаго хавалі толькі косткі. Часам чэрапы аддзялялі, верагодна, для выкарыстання ў нейкім рытуале, так як іх знаходзяць у іншых месцах паселішча.
Каля траціны дамоў былі больш упрыгожанымі, чым астатнія, са скульптурамі бычыных галоў. Гэтыя памяшканні былі інтэрпрэтаваныя Джэймсам Мелартам як «свяцілішчы». Групе Меларта ўдалося раскапаць толькі невялікі ўчастак у паўднёва-заходняй частцы пагорка, і ў сувязі з мноствам «свяцілішчаў» у гэтым раёне Меларт палічыў, што гэтая частка паселішчы была жрэчаскай. У «свяцілішчы», датаваным 6200 г. да н. э., былі знойдзены чатыры чалавечых чэрапы, размешчаных за бычынымі галовамі на сценах. Група Іэна Ходэра раскапала некалькі розных месцаў на ўсходнім пагорку і таксама знайшла некалькі «свяцілішчаў». Атрымлівалася, што паўднёва-заходняя частка паселішча чыста жрэцкай не з’яўлялася. У сувязі з гэтым Меларт прапанаваў версію, згодна з якой дамы падзяляліся на «звычайныя» і «свяцілішчы». Новы аналіз паказаў, што мелася раздзяляльная лінія паміж двума відамі гэтых дамоў. Акрамя таго, мікрамарфалагічны аналіз пацвердзіў, што мела месца бытавая дзейнасць у «свяцілішчах». Такім чынам, гэтыя дамы выключна свяцілішчамі не з’яўляліся.
Артэфакты і ўпрыгожванні Чатал-Хююк славіцца сваімі вялікімі аб’ёмамі прадметаў і ўпрыгожванняў. Ёсць шматлікія насценныя роспісы. Гэта адно з першых месцаў, дзе сустракаюцца фрэскі на пабудаваных сценах (насценныя роспісы ў Ласко — на натуральных сценах). Іншае месца, дзе былі выяўленыя першыя фрэскі — ў Сірыі, узростам 9 тыс. гадоў да н. э.Roger Highfield Oldest' wall painting looks like modern art // Telegraph.co.uk. — 2007.
Некаторыя з фрэсак з’яўляюцца геаметрычнымі ўзорамі, у той час як іншыя, адлюстроўваюць выяўленчыя сцэны: паляванне на зуброў ці аленяў мужчын з эрэгіраваным фаласам, выявы цяпер вымерлых буйных капытных.
Адна з фрэсак у «свяцілішчы» складаецца з некалькіх шэрагаў фігур, якія можна трактаваць як малюнак дамоў. У сярэдзіне карціны — малюнак, які тлумачыцца як двухгаловая вяршыня патухлага вулкана Хасандаг падчас вывяржэння, назіранага з Чатал-Хююка.Aisling Irwin Turkish wall painting 'is first news story' // Telegraph.co.uk. — 1997. — № 28. july. Гэтую фрэску расцэньваюць як першы ў гісторыі прыклад пейзажнага жывапісу або картаграфіі, хаця іншыя даследчыкі бачаць у ім толькі геаметрычны арнамент.
Іншая фрэска паказвае чалавека, які працуе (або танчыць), трымаючы пры гэтым выгнутую рэч — магчыма, лук. На чалавеке апранута насцегнавая павязка з леапардавай шкуры. Ёсць фрэскі, якія малююць драпежных птушак — сцярвятнікаў. Сустракаюцца малюнкі, калі паказаны драпежнікі разам з абезгалоўленымі людзьмі.