Фёдар Якаўлевіч Кухараў (18 сакавіка 1924 — 20 мая 1946) — Герой Савецкага Саюза (1944), камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1944) і рознымі медалямі.

Біяграфія Фёдар Якаўлевіч Кухараў нарадзіўся 18 сакавіка 1924 года ў вёсцы Антонаўка, цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, ў сям'і селяніна. Па нацыянальнасці — беларус. Маці Фёдара — Марыя Мікалаеўна Кухарава — працавала на папяровай фабрыцы «Герой працы». Бацька Кухарава памёр у 1933 годзе. Скончыў 8 класаў школы № 2 у горадзе Добруш і ФЗУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у шахце ў Данбасе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля акупацыі Данбаса вярнуўся ў Добруш. Служыў у партызанскім атрадзе імя С. М. будзёнага пад камандаваннем В. П. Вырвіч. Арганізаваў збор зброі для партызан, распаўсюджваў ў Добрушы і Гомелі лістоўкі, праводзіў дыверсіі і асабіста падарваў 3 нямецкіх эшалона. У жніўні 1943 года ўзначаліў дыверсійную групу партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Летам і восенню ўдзельнічаў у падрыве 24 варожых эшалонаў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле ворага, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года, Кухараву Фёдару Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4353).

Пасля вызвалення Добруша ў кастрычніку 1943 года працаваў у камандзе па размініраванню горада, затым сакратаром камітэта камсамола фабрыкі «Герой Працы». З 1944 года Кухараў — член КПСС. Жыў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці. Фёдар Якаўлевіч Кухараў разам са сваім сябрам Васілём Бурым загінуў 20 мая 1946 года падчас абясшкоджвання неразарванага снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць

У Добрушы (Гомельская вобласць) на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Памяць» устаноўлены стэлы з імёнамі ўраджэнцаў раёна — Герояў Савецкага Саюза. На адной з стэл паказана імя Ф. Я. Кухарава. Імя Ф. Я. Кухарава прысвоена сярэдняй школе № 2 у Добрушы Гомельскай вобласці. Адна з экспазіцый у школьным музеі прысвечана Ф. Я. Кухараву. У гонар Героя ўстаноўлена мемарыяльныя дошка на будынку ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя Ф. Я. Кухарава г. Добруша». Піянерская дружына імя Ф. Я. Кухарава г. Добруша. Мурал у гонар Ф. Я. Кухарава ў Добрушы на доме № 2а па вуліцы Маскоўскай.

Літаратура

Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп и испр. Минск, 1984. Выпуск 2 // Люди легенд. — М., 1966. Спасылкі

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны