Аляксей Канстанцінавіч Талстой (, Пецярбург — , c. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласці) — рускі пісьменнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.

Біяграфічныя звесткі У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім універсітэце. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—1840) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы.

Творчасць Першая фантастычная аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатырычныя вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўданімам Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай…» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драматычнай трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм палітычнай барацьбы ў Расіі XVI—XVII ст.

Аўтар праніклівай лірыкі, з ярка выяўленым музычным пачаткам, псіхалагічных навел у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»). Многія вершы пакладзены на музыку П. Чайкоўскім, М. Рымскім-Корсакавым, М. Мусаргскім, С. Рахманінавым і інш.

На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін ТаўлайГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Хведар Жычка.

Бібліяграфія Собр. соч. Т. 1—4. М., 1969. Соч. Т. 1—2. М., 1981. Полн. собр. стихотворений. Т. 1—2. Л., 1984.

Літаратура

Стафеев Г. Н. Сердце полно вдохновенья: Жизнь и творчество А. К. Толстого. — Тула, 1973. Жуков Д. Алексей Константинович Толстой. — М., 1982. Грушкин А. Толстой Алексей Константинович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 291—293. — 824 стб.: ил.

Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Сатырыкі Расіі Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Аляксей Канстанцінавіч Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Архівісты Расійскай імперыі