BMW 329 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1936—1937 гадоў, які выпускаўся на базе мадэлі BMW 319 на заводзе ў Айзенахе. Мадэль запусцілі дзеля хуткага і эканамічна выгаднага пашырэння і дапаўнення мадэльнага шэрагу кампаніі BMW, дзе прапаноўвалі мадэлі серыі BMW 326.

Гісторыя

BMW 329 атрымала ад мадэлі BMW 319 хадавую частку, трансмісію, 6-цыліндравы радны рухавік аб'ёмам 1911 см³ і магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Машыну выпускалі з кузавамі 2-месны і 4-месны кабрыялет, які атрымаў больш па памеры радыятара ад мадэлі BMW 326 і адпаведна каштавалі 4950 марак і 5800 марак.

Усяго была выраблена 1 011 4-месных, 42 2-месных машын і 126 шасі (усяго 1179 шасі). 2-месныя кузавы вырабляла спецыялізаваная фабрыка ДраузDrauz-Werke з Хайльброна. 4-месную мадэль крытыкавалі за не занадта гарманічныя прапорцыі.

З 1937 года мадэль 329 замяніла мадэль BMW 320.

Літаратура Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7

Спасылкі Baumuster BMW 329

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 329 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі