Лебяда добрага Генрыха (Chenopodium bonus-henricus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду сямейства . Раней уключалася ў сямейства . Рудэральная расліна.

Батанічнае апісанне

Травяністая шматсцябловая расліна вышынёй 15-60 см, пакрытая мучністым, часта клейкім, налётам. Сцёблы тоўстыя, малагалінастыя, шчыльна пакрыты лісцем.

Лісце на доўгіх хвосціках, 5-10 см у даўжыню, у ніжняй частцы расліны трохвугольна-коп'епадобнае або стрэлападобнае, у верхняй частцы — яйцападобна-ланцэтнае і ланцэтнае, суцэльнакрайняе, злёгку хвалістае.

Кветкі дробныя, дыяметрам 3-5 мм, зялёнага колеру, з пяццю пялёсткамі, утвараюць коласападобна-мяцёлчатыя суквецці.

Насенне чырванавата-зялёнае, 2-3 мм у дыяметры.

Арэал Вобласць натуральнага распаўсюджання пакрывае ўсю Еўропу, адкуль расліна была занесена ў многія іншыя рэгіёны свету, у тым ліку ў Амерыку. У Расіі сустракаецца толькі ў лясной зоне еўрапейскай часткі, рэдкая расліна; звычайна расце на смеццевых месцах і ўздоўж дарог, часам сярод пасеваў. На Беларусі вядома з наваколля прыпыначнага пункта Слабада Смалявіцкага раёна; расце каля платоў, на засмечаных мясцінах.

Сінонімы

Значэнне і прымяненне У Сярэдневяковай Еўропе расліна культывавалася як агароднінна, але была выцеснена , які быў завезены з Блізкага Усходу крыжакамі. З тых часоў у англійскай мове адна з назваў расліны — (лінкальншырскі шпінат). Маладыя парасткі могуць замяніць . Суквецці могуць быць выкарыстаны для тушэння замест брокалі.

Расліна выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне для лячэння скурных захворванняў, змяшчае жалеза і вітамін С і сапаніны. Лёгкі слабільны, процізапаленчы, проціглісны, антысептычны і абязбольвальны сродак.

Літаратура

Катэгорыя:Лебяда Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе