Гарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадная.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 425
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадноўскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадно (Гарадная). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад Глінкаўскага сельсавета перададзена вёска ЛукаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў.
Склад Вёска Гарадная Вёска Дзераўная Вёска Калонія Вёска Лісцянкі Вёска Лучыца Вёска Новы Пасёлак Вёска Пясова
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1623 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,1 % — беларусы, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1031 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе