Альбер-П'ер Саро (; 28 ліпеня 1872, Бардо — 26 лістапада 1962, Парыж) — французскі палітычны дзеяч, радыкал. Прэм'ер-міністр Францыі ў перыяд Трэцяй Рэспублікі з 26 кастрычніка па 26 лістапада 1933 і з 24 студзеня па 4 чэрвеня 1936.

Біяграфія Саро нарадзіўся ў Бардо, дэпартамент Жыронда, Францыя.

Ён быў генерал-губернатарам Французскага Індакітая, з 1912 па 1919.

Саро выдаліўся з палітыкі пасля таго, як Петэн распусціў Нацыянальны Сход у ліпені 1940. Ён узяў пад свой кантроль сямейную газету «La Depeche de Toulouse» пасля таго як яго брат Марыс, рэдактар газеты, быў забіты французскай міліцыяй ў 1943.

Альбер Саро памёр у Парыжы 26 лістапада 1962, ва ўзросце 90 гадоў.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі