Інга и Ануш Аршакян () — армянскі фолк-дуэт. Сёстры Аршакян прадстаўлялі Арменію на Еўрабачанні 2009 у Маскве з песняй «Jan Jan» («Ջան ջան») — «Джан джан».

Біяграфія Ануш Аршакян (24 снежня 1980, Ерэван) Скончыла музычную школу імя Асламазяна па класе фартэпіяна. У 1994 годзе заваявала першае месца і прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе ў Омску. З гэтага часу яна пачынае выступаць у якасці аўтара і кампазітара. Яе песні пачынаюць карыстацца вялікім поспехам. Пасля сканчэння музычнай школы яна паступае ў коледж імя Бабаджаняна па класе фартэпіяна. У 1999 годзе яна дэбютуе ў якасці салісткі, выступаючы з дзяржаўным філарманічным аркестрам Арменіі. З 2001 па 2005 год яна навучаецца ў Ерэванскай кансерваторыі па класе джаз-вакалу.

Інга Аршакян (18 сакавіка 1982, Ерэван) Скончыла музычную школу імя Асламазяна і коледж імя Бабаджаняна, па класе скрыпкі ў 1997 годзе. У 1998 годзе Інга далучылася да сваёй сястры Ануш і яны сталі выступаць разам, выконваючы не толькі дуэты, але і арыі, дзе вялікую ролю гуляе скрыпка. Паралельна з яе навукай з 1999 года працавала ў ансамблі скрыпачоў імя Ачемяна, выступаючы з ім у розных турнэ. Пасля серыі сольных выступаў у ЗША, Канадзе, Аргенціне і Францыі, а таксама замежных канцэртаў з тэатрам, Інга разам са сваёй сястрой пачынае сольную кар’еру. У 2002 годзе Інга скончыла музычны коледж і па слядах сваёй сястры паступіла ў Ерэванскую кансерваторыю па класе джазавага вакалу, якую скончыла ў 2005 годзе.

Дуэт Інга і Ануш спяваюць і чыняць з ранняга дзяцінства, а выступаць дуэтам на прафесійнай сцэне яны пачалі з 2000 г. Іх дуэт выступаў у складзе Дзяржаўнага тэатра песні Арменіі. З 2003 г. яны пачалі сольную кар’еру. Сёстры выступалі з канцэртамі і ў Арменіі і за мяжой — у гарадах ЗША, Расіі, Германіі, у Тэгеране, Лондане, Парыжы. З 2008 г. Інга і Ануш супрацоўнічаюць з кампаніяй «ШАРМ Холдинг».

Па дадзеных адборачнага тура, які адбыўся 14 лютага 2009 г. Інга і Ануш прадставілі Арменію на конкурсе песні «Еўрабачанне» 12 мая ў Маскве і замкнулі лепшую дзясятку выканаўцаў. У верасні 2011 года бралі ўдзел у фестывалі «Супольнасць на Волзе», якія праходзіў у рамках міжнароднага кангрэса «Культура як рэсурс мадэрнізацыі» ва Ульянаўску.

Дыскаграфія

Альбомы Menq ev mer sarery () Tamzara () Menqenq, mer sarere ()

Сінглы «Ser Yerevan» «Im Anune Hayastan E» «Jan Jan» «Gutan» «The road» «You Will Not Be Alone» «Don Hay»

DVD «The Road» (2010)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Аршакян Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2009 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Арменіі