Цна — рака ў Беларусі у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Назва Даследчыкі мяркуюць, што назва мае балцка-прускае або славянскае паходжанне. Цна.

Гідраграфія

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча Цны каналізаванае амаль на ўсім працягу.

Цна выцякала з балаціны, на паўночным ускрайку якой была вёска Забалоцце, з-пад пагорка, на якім цяпер могілкі (паміж Забалоццем і Дроздава).

На карце 1797 г. рэчка пазначаная як «Цнянка». Паселішчы на яе берагах абазначаліся як «Цна-Хмарынская», «Цна-Ёдкава» і «Цнянка».

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Мінска Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна