Ці́мніца — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад горада Шчучын, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шчанец, у басейне ракі Котра.

Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя — 0,81 м. Даўжыня берагавой лініі 1,73 км. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³.

Размешчана сярод лесу. Берагі высокія, пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя. Злучана ручаём Цімніца з ракой Котра.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шчучынскага раёна