Якаў Раманавіч Маскаленка (1922—1966) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Якаў Маскаленка нарадзіўся 2 сакавіка 1922 года ў вёсцы Вялікія Аўцюкі (цяпер Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе ён скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, пасля чаго працаваў настаўнікам у вясковай школе. У тым жа годзе Маскаленка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў варожым тыле, ваяваў у складзе партызанскай брыгады. У чэрвені 1944 года вярнуўся ў Чырвоную Армію, быў стралком 1323-га стралковага палка 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Пінска.

12—14 ліпеня 1944 года Маскаленка ў ліку першых пераправіўся праз раку Піна і заняў абарону ў цэнтры горада, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак, асабіста знішчыўшы 2 варожых танка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года чырвонаармеец Якаў Маскаленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны ў званні старэйшага сяржанта Маскаленка быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Мінску. Раптоўна памёр 19 сакавіка 1966 года.

Быў таксама узнагароджаны шэрагам медалёў, у тым ліку медалём «За адвагу»Музейный комплекс «Дорога памяти» .

Літаратура

Спасылкі

Москаленко Яков Романович // Праект «Память народа» Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны