Ніжнякамск (, ) — горад (з 1966) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ніжнякамскага раёна Татарстана.Заснаваны ў 1961 годзе ў сувязі з будаўніцтвам нафтахімічнага камбіната.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Кама, каля месца ўпадзення ў яе ракі Зай, за 2 км ад рачнога порта, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Круглае Поле (лінія Агрыз-Акбаш). Адлегласць да Казані — 236 км. Плошча — 61,0 км². Насельніцтва
Эканоміка Ніжнякамск — буйнейшы цэнтр нафтахімічнай прамысловасці: ТАА «Кампласт», ААТ «Ніжнекамскнафтахім», ААТ «Ніжнекамскшына», ААТ «ТАІФ-НК», у стадыі будаўніцтва нафтаперапрацоўчы завод ААТ «ТАНЕКО», завод «Эластык», завод тэхнічнага вугляроду. Механічны завод «Прагрэс». Развітыя электраэнергетыка (дзве ЦЭЦ), вытворчасць будматэрыялаў (ПА «Камэнергабудпрам», заводы: жалезабетонных вырабаў, буйнапанэльнага домабудавання, цагляны і інш.). Прадпрыемствы лёгкай (швейная фабрыка) і харчовай (малочны камбінат, хлебакамбінат) прамысловасці.
Катэгорыя:Гарады Татарстана