Кобрынскі сувораўскі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны на ўзвышаным адкрытым месцы па дарозе Дзівін — Кобрын, за 3 кіламетры на паўночны захад ад а. ДзівінПомнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці . Мае ўзрост каля 450 гадоў, вышыня 32 м, дыяметр 1,5 м (1985). Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе.

Паводле народных паданняў, у час паходу ў верасні 1794 пад гэтым дрэвам адпачываў рускі палкаводзец А. В. Сувораў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзівін Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Аб'екты, названыя ў гонар Аляксандра Суворава Катэгорыя:Дубы