Юсція́наўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў вёсцы Юсціянава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Дрэва дуба звычайнага ўзростам 210 гадоў (дакладна высветлены супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі метадам узяцця керна са ствала дрэва). Вышыня 28 м, дыяметр 1,6 м (1986). Ахоўны статус нададзены ў 1971 годзе.
Гл. таксама Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Верхнядзвінскі раён Катэгорыя:Колішнія батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Юсціянава (Верхнядзвінскі раён) Катэгорыя:Дубы