German Masters 2017 (таксама вядомы як F66.com German Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 5 лютага 2017 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў 11-м розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €367,000, з якіх €80,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Энтані Хэмілтан, які перайграў на сваім шляху да тытула Энтані Мак-Гіла (5:2) і Буньярыта Кеятыкуна (5:3) у кваліфікацыі, Марка Уільямса (5:3), лідара сусветнага рэйтынгу Марка Сэлбі (5:2), Бары Хокінса ў чвэрцьфінале (5:4), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (6:4) і Алістэра Картэра ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 45-гадовы англічанін, які даходзіў да рэйтынгавых фіналаў на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі 1999 года і на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2002 года, выйграў свой першы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы прафесійны турнір з 1995 года (калі ён перамог на Аўстралійскім Мастэрс). Апроч таго, Хэмілтан, якому было 45 гадоў і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 1989 года (калі Даг Маўнджой перамог на Класік ва ўзросце 46 гадоў і 7 поўных месяцаў). Энтані Хэмілтан, які патрапіў у мэйн-тур толькі ў пачатку сезона і меў 66-ы нумар у сусветным рэйтынгу, стаў адным з самых нізкарэйтынгавых пераможцаў спаборніцтваў рэйтынгавага ўзроўню ў гісторыі, а гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу на 29 пазіцый — з 66-й на 37-ю.

Турнір

German Masters 2017 стаў 11-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі () і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу штогод праходзіць на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.

German Masters 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся 12-м рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.

Матчы турніру гуляліся за пяцю сталамі арэны Тэмпадром, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за паўтара месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам і склаў €367,000. Першы прыз турніру таксама застаўся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — €80,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

ДасягненнеПрызавыяПераможца€80000Фіналіст€35000Паўфіналісты€20000Чвэрцьфіналісты€100001/8 фіналу€50001/16 фіналу€40001/32 фіналу€2000Вышэйшы брэйк€4000 Агульны прызавы фонд €367000 Максімальны брэйк €10000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі €1000

Фармат турніру

На German Masters 2017 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 122 — удзельнікі мэйн-тура і 6 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў на працягу трох дзён за паўтара месяцы да асноўнай стадыі. У ім першыя 32 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Усе 64 пераможцы матчаў першага раўнда гулялі паміж сабой у другім кваліфікацыйным раўндзе (32 гульні), пры чым удзельнікі з нумарамі пасеву 1–32 не маглі патрапіць адзін на аднаго. Кваліфікацыя German Masters праходзіла на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 32 снукерысты.

32 пераможцы матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 нумароў пасеву раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 6—8 снежня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 8—9 снежня 9 5 1/16 фіналу лютага 7 4 1/8 фіналу лютага 7 4 1/4 фіналу лютага 7 4 1/2 фіналу лютага 11 6 Фінал лютага 17 9

Кваліфікацыя

Пасеў снукерыстаў на German Masters 2017 быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Мартын Гоўлд, а другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя брэйкі

Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшаму брэйку на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя серыі кожнага гульца.

Гулец Усе брэйкі Алістэр Картэр 2 147, 106 Рос М’юр 1 147 Сцюарт Кэрынгтан 2 140, 101 Майкл Джорджыу 2 139, 123 Чжаа Сіньтун 1 138 Джэймі Джонс 1 136 Робін Хал 2 135, 101 Альфрэд Бёрдэн 1 135 Шон Мёрфі 4 133, 127, 117, 106 Марка Фу 1 132 Марк Сэлбі 2 131, 120 Майкл Уайт 1 129 Ітару Сантус 1 128 Мэцью Сэлт 1 128 Скот Дональдсан 1 126 Дэвід Гілберт 2 125, 110 Цянь Пэнфэй 2 124, 109 Цепчая Ун-Ну 2 122, 112 Джэк Лісоўскі 1 119 Акані Сангсермсавад 3 118, 109, 102 Мэй Сівэнь 1 118 Фергал О’Браен 1 116 Мэцью Стывенс 1 116 Кайрэн Уілсан 1 114 Марк Кінг 1 113 Сяа Гадун 1 113 Джад Трамп 1 112 Лука Брэсэль 1 112 Джо Пэры 1 107 Роберт Мілкінс 1 107 Бэн Вуластан 1 106 Марк Ален 1 105 Дамінік Дэйл 1 105 Роні О’Саліван 1 105 Джо Свэйл 1 104 Шон О’Саліван 1 104 Гэры Уілсан 1 102 Адыт’я Мехта 1 102 Роры Мак-Лаўд 1 102 Рыкі Уолдэн 1 101 Марк Джойс 1 101 Ліам Хайфілд 1 101 Джон Эстлі 1 101 Увогуле 56 Найвышэйшы брэйк: 147 (Алістэр Картэр, Рос М’юр)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі German Masters прынялі ўдзел 32 снукерысты, якія выйгралі па два матчы ў кваліфікацыі. Шэсць гульцоў з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Джон Хігінс (3), Джад Трамп (4), Шон Мёрфі (5), Дзін Цзюньхуэй (6), Джо Пэры (9), Лян Вэньбо (11) і Кайрэн Уілсан (16).

Пераможца German Masters 2011 года Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у адзінаццатым (з адзінаццаці) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У 2017 годзе на German Masters удзельнічалі 6 дэбютантаў: Джэймі Джонс (32), Робін Хал (55), Янь Бінтаа (68), Джон Эстлі (76), Акані Сангсермсавад (79) і Чжан Юн (85).

Рэкардсменам па колькасці тытулаў German Masters быў Роні О’Саліван, які двойчы перамагаў на турніры ў 1996 і 2012 гадах. Акрамя яго сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года на German Masters перамагалі Марк Уільямс у 2011 годзе, Алістэр Картэр у 2013 годзе, Марк Сэлбі ў 2015 годзе і Мартын Гоўлд у 2016 годзе.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2017 года стаў 54-гадовы Джымі Уайт. Пітэру Эбдану падчас турніру было 46 гадоў, а Энтані Хэмілтану і Дамініку Дэйлу — па 45. Самым маладым удзельнікам German Masters 2017 стаў 16-гадовы Янь Бінтаа. Чжаа Сіньтуну было 19 гадоў, а Акані Сангсермсаваду і Чжану Юну — па 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі. Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 19 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2012 Перамога (2016) 3 8 6 2 75% 65 37 28 56.92% 14 3 110 4.64 21.67 70053 2 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 Перамога (2015) 6 20 15 5 75% 163 98 65 60.12% 57 7 126 2.86 23.29 113480 3 2 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2012 1/8 фіналу (2012, 2015, 2016) 5 8 3 5 37.5% 61 28 33 45.9% 18 2 128 3.39 30.5 17819 7 7 Ніл Робертсан 11.02.1982 2011 Паўфінал (2013) 5 12 7 5 58.33% 82 47 35 57.32% 26 3 141 3.15 27.33 32897 9 10 Марк Ален 22.02.1986 2011 6 9 3 6 33.33% 68 30 38 44.12% 20 3 121 3.4 22.67 20481 10 12 Бары Хокінс 23.04.1979 2012 Паўфінал (2013) 5 10 5 5 50% 78 43 35 55.13% 24 4 122 3.25 19.5 27049 12 13 Роні О’Саліван 05.12.1975 1995 Перамога (1996, 2012) 618153 83.33% 1519655 63.58% 6914142 2.1910.79 105075 13 14 Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 Перамога (2013) 5 10 6 4 60% 83 44 39 53.01% 24 3 129 3.46 27.67 64591 14 8 Марка Фу 08.01.1978 2011 Фінал (2013) 4 10 6 4 60% 83 43 40 51.81% 24 7 142 3.46 11.86 47181 15 15 Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (2011) 10 21 12 9 57.14% 155 85 70 54.84% 45 7 140 3.44 22.14 87133 17 17 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 5 2 3 40% 33 15 18 45.45% 12 1 102 2.75 33 12792 19 20 Дэвід Гілберт 12.06.1981 2014 1/16 фіналу (2015) 2 2 0 2 0% 16 6 10 37,5 5 0 86 3.2 — 3750 20 25 Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Фінал (2012) 6 18 12 6 66.67% 132 76 56 57.58% 52 8 130 2.54 16.5 61621 21 21 Марк Кінг 28.03.1974 1995 6 11 5 6 45.45% 81 37 44 45.68% 14 4 118 5.79 20.25 24986 22 22 Майкл Холт 07.08.1978 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 4 10 6 4 60% 68 36 32 52.94% 17 3 144 4 22.67 22409 23 23 Майкл Уайт 05.07.1991 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 0 0 <50 — — 5250 24 24 Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 5 12 7 5 58.33% 99 52 47 52.53% 30 3 142 3.3 33 40080 26 27 Бэн Вуластан 14.05.1987 2014 1/8 фіналу (2016) 2 3 1 2 33.33% 20 6 14 30% 4 0 68 5 — 7554 31 33 Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 — — 2554 32 34 Джэймі Джонс 14.02.1988 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 5500 35 37 Том Форд 17.08.1983 2012 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33.33% 22 11 11 50% 7 1 100 3.14 22 6940 36 35 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 1/8 фіналу (2011, 2014) 3 5 2 3 40% 37 17 20 45.95% 9 0 98 4.11 — 13650 37 38 Пітэр Эбдан 27.08.1970 1995 1/8 фіналу (1995, 2011, 2015) 8 11 3 8 27.27% 79 32 47 40.51% 17 3 133 4.65 26.33 29488 53 55 Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2016 1/16 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 2 0 66 4.5 — 4250 55 56 Робін Хал 16.08.1974 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 1500 66 66 Энтані Хэмілтан 29.06.1971 1996 Чвэрцьфінал (1997) 6 13 7 6 53.85% 95 48 47 50.53% 20 4 127 4.75 23.75 31577 68 70 Янь Бінтаа 16.02.2000 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 76 81 Джон Эстлі 13.01.1989 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 79 82 Акані Сангсермсавад 10.09.1995 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 81 86 Чжаа Сіньтун 03.04.1997 2016 1/16 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 2 0 71 3.5 — 3000 85 92 Чжан Юн 21.07.1995 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 100 102 Джымі Уайт 02.05.1962 1995 1/8 фіналу (1997) 5 6 1 5 16.67% 40 13 27 32.5% 3 0 97 13.33 — 16654

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.Тэмпадром, Берлін, Германія, 5 лютага 2017. Алістэр Картэр (13) 6:9 Энтані Хэмілтан (66)

14 Сусветны рэйтынг 66 4 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступаў на German Masters 1 Колькасць тытулаў 0 6 Колькасць удзелаў 7 14 Колькасць згуляных матчаў 17 10 Колькасць выйграных матчаў 11 6 Колькасць соценных брэйкаў 4 129 Найвышэйшы брэйк 127 Статыстыка асабістых сустрэч 4 (4; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; German Masters) 0 (0; 0) 20 (20; 5) Лік паводле фрэймаў (Рэйтынгавыя турніры; German Masters) 8 (8; 2) 0 (0; 0) Лік паводле фіналаў (Рэйтынгавыя турніры; German Masters) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛікGerman Masters 2013 1/8 фіналу Алістэр Картэр 5:2 Энтані ХэмілтанАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2009 Паўфінал Алістэр Картэр 6:5 Энтані ХэмілтанГран-пры 2007 Групавы раўнд Алістэр Картэр 4:0 Энтані ХэмілтанАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2002 1/24 фіналу (квал.) Алістэр Картэр 5:1 Энтані Хэмілтан Дзённая сесія: 61:31, 69:1, 66:12, 36:72, 4:61, 116:7 (100), 69:8 (54), 28:64 (56) Вячэрняя сесія: 15:66, 1:118 (118), 20:78 (73), 0:74 (74), 53:70 (53 Картэр, 70), 83:0, 13:63 (57) 100 Найвышэйшы брэйк 118 1 Соценныя брэйкі 1 3 Брэйкі 50+ 6

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.