Свято́е — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 33 км на паўночны захад ад горада Полацк, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Новыя Замшаны, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Схілы катлавіны пад лесам, месцамі невыразныя. На захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 100—150 м. Выцякае ручай у раку Дрыса.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна