Добрушскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Чыстыя Лужы і за 15 км на паўночны ўсход ад г. Добруша па трасе Гомель-Бранск, на тэрыторыі Раманавіцкага і Добрушскага лясніцтваў Гомельскага лясгаса. Астраўныя ельнікі: 2 участкі чарнічнага i 3 кіслічнага тыпаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Плошча ельнікаў складае 30,8 га. Узрост дрэў 60—100 гадоў, вышыня да 35 м, дыяметр 0,3—0,5 м (1983). Унікальныя астраўныя месцы росту елкі на поўдзень ад мяжы яе суцэльнага пашырэння. Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года.

Літаратура

Катэгорыя:Добрушскі раён Катэгорыя:батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Чыстыя Лужы