Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
У паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэваНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29..
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана 3-ярусная шатровая званіца, з усходняга — 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны ганкам. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай. Цэнтральны гарызантальна ашаляваны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ер Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 ст.: «Спас Пантакратар», «Ісус Хрыстос», «Ражджаство Багародзіцы», «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў» (1783), «Маці Божая» (у драўляным разным абкладзе).
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Чарняны Катэгорыя:З’явіліся ў 1871 годзе Катэгорыя:1871 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі