Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася СталінградскайВячеслав Бондаренко Переименования в 1960-е и дальше // Минск старый и новый. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным боку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным боку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ стМинск: лёгкие "излишества" Волгоградской // LiveJournalВалгаградская вуліца: вуліца архітэктурных кантрастаў // Блог Андрэя Берастоўскага.

Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцу Кедышкі, з паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Кутузава, Караленкі, Суворава, праезд Ватуціна, перасякае вуліцу Кнорына, далей паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Заслонава, Чарняхоўскага, Наўгародская, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Якуба Коласа — Лагойскім трактам. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.

Славутасці

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (1957) каля дома № 6. Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву (1978) на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. Мікрараён Валгаградская — эксперыментальны раён, адзін з першых у Мінску мікрараёнаў Планы забудовы ў 2018 годзе

21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамаміЕвгения Штейн Живо, ярко, с огоньком: презентация сноса по Волгоградской началась с транспарантов, а закончилась двумя нарядами милиции // Onliner.byОЛЬГА ЖАРИНА Проект застройки частного сектора на Волгоградской обсудили с жителями // МинскНовости. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю.

Спасылкі

Валгаградская вуліца: вуліца архітэктурных кантрастаў // Блог Андрэя Берастоўскага (2019) Уладзімір Садоўскі Менск і Мінск: даваенныя і пасляваенныя фота сталіцы // LiveJournal Валгаградская уліца // Минск старый и новый

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)