Бібліятэкі Беларусі — сетка бібліятэк, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Гісторыя

Ранняя гісторыя На тэрыторыі сучаснай Беларусі першыя бібліятэкі з’явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558—1583 гг.). У 11-13 ст. бібліятэкі існавалі ў Полацкім, Турава-Пінскім, Мінскім, Гродзенскім княствах.

Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., Кірыла Тураўскі). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16-18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна базыльян. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў Віленскім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у Гродне, Шклове, Глыбокім, Слоніме, Брэсце, Шчучыне і інш.

Эпоха Асветніцтва Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры Слуцкай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у Вільні і Полацку (Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі), пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у Мінску, Пінску, Навагрудку, Слуцку, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16-18 ст. былі кнігазборы Радзівілаў, Сапег, Храптовічаў і інш.).

У Расійскай імперыі

У 19 — пачатку 20 ст. узрасла колькасць свецкіх бібліятэк, з’явіліся гарадскія публічныя бібліятэкі (у Вільні, Гродне, Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). У 1913 на тэрыторыі Беларусі існавала 851 публічная бібліятэкі з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў.

У СССР

У БССР, як і ў іншых саюзных рэспубліках, мерапрыемствы па радыкальнаму пераўтварэнню бібліятэчнай справы, пачалі праводзіцца пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб паляпшэнні бібліятэчнай работы». У пастанове падкрэслівалася, што бібліятэчная справа ў краіне адстае ад культурнага росту працоўных і сялян і ад задач сацыялістычнай рэканструкцыі народнай хозяйсва. У адпаведнасці з гэтым ў БССР, як і ў краіне ў цэлым пачаўся бібліятэчны падыход. Прапагандыст бібліятэчнага падыходу Н. Д. Крупская ў працы «Паход у бібліятэку» падкрэслівала, што яго прызначэнне складаецца ў тым, каб «аб’яднанымі сіламі зрушыць з мёртвай кропкі бібліятэчную справу». Калегія Наркамасветы БССР абвясціла бібліятэчны падыход у рэспубліцы з 1 лістапада 1929 года. У яго ўключаліся бібліятэкі прафсаюзаў і іншых арганізацый.

Найбольш актыўна бібліятэчны падыход праводзіўся бібліятэкамі Віцебска, Мінска і Гомеля, якія паспяхова выконвалі прынятыя абавязацельствы па пашырэнні сеткі бібліятэк, прыцягненню чытачоў, прасоўванні палітычнай і нацыянальнай кнігі ў масыПокало М. И. История библиотечного дела в БССР.- Минск: Вышэйшая школа, 1986.-200с.. У канцы 1929 года ў сістэме Цэнтральнага Савету прафсаюзаў Беларусі быў створаны бібліятэчны калектар, які павінен быў забяспечыць цэнтралізаванае забеспячэнне бібліятэк новай літаратурай. Аднак у цэлым бібліятэчны падыход у рэспубліцы істотна не змяніў да лепшага працу бібліятэк, амаль зусім не закрануў сельскія бібліятэкі.

Пасля 1917 г. назіралася імклівае пашырэнне сеткі хат-чытальняў. З мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і заснавана Фундаментальная бібліятэка БДУ, а ў 1922 яна атрымала статус Беларускай дзяржаўная і ўніверсітэцкай бібліятэкі (сёння — Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У 1926 г. бібліятэка была выведзена са складу БДУ. У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной.

Перабудова бібліятэчнага абслугоўвання сельскага насельніцтва ў БССР актывізавалася пасля Х Усебеларускага з’езда Саветаў (люты 1931). Ураду было даручана павялічыць асігнаванні на разгортванне палітпрасветработы з такім разлікам, каб да канца пяцігодкі ў кожным сельсавеце была хата-чытальня. Ставілася задача пераўтварыць хаты-чытальні ў сельскія дамы культуры, палепшыць арганізацыю працы чырвоных куткоў у калгасах. У 1932 годзе ў БССР налічвалася ўжо 1411 хат-чытальняў, у той час як пяцігадовым планам іх прадугледжвалася 670. У выніку ў кожным сельсавеце была створана комплексная культ-прасвет установа новага тыпу, у якім бібліятэка з’яўлялася асноўным структурным падраздзяленнем. Бібліятэкі народных дамоў былі ператвораныя ў раённыя.

Фонды бібліятэк сталі папаўняцца вытворча-тэхнічнай літаратурай, пашырылася яе прапаганда. Многія бібліятэкі рэспублікі арганізавалі абмен інфармацыяй аб новай вытворчай літаратуры з роднаснымі бібліятэкамі Масквы і Ленінграда, афармлялі кніжныя выстаўкі, складалі інфармацыйныя спісы навінак. У якасці кансультантаў і памочнікаў бібліятэкараў прыцягваліся чытачы з ліку кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў. За гады першай пяцігодкі ў БССР колькасць масавых бібліятэк павялічылася больш чым у пяць разоў, у два разы выраслі іх кніжныя фонды, у гарадах функцыянавала 668 бібліятэк, на сяле 759. Аднак масавыя бібліятэкі ўсё ж адчувалі недахоп у літаратурыСоветское библиотековедение/Российская государственная библиотека.- Москва: Книжная палата, 1974.-№ 3.

У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усе бібліятэкі былі разбураны і разрабаваны, але да 1950 г. іх колькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. У 1950-80 адбывалася далейшае ўпарадкаванне сеткі бібліятэкі і ўдасканаленне іх дзейнасці.

У 1990 г. у Беларусі налічвалася 6239 публічных бібліятэк (1248 гарадскіх і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн экз. (45,9 — у гарадскіх, 47,4 — у сельскіх бібліятэках). 16 чэрвеня 1992 г. была створана прафесійная грамадская арганізацыя — Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

У Незалежнай Беларусі

Пасля набыцця незалежнасці Беларусь ажыццявіла значныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы. У 1990-х гадах створана Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, унармавана нацыянальнае заканадаўства. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі існуе каля 9,3 тысяч бібліятэк розных відаў з сукупным аб’ёмам фонду каля 200 млн экзэмпляраў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца галоўнай беларускай навуковай бібліятэкі ўніверсальнага профілю, найбуйнейшым інфармацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам, які зберагае найбольш поўную ў рэспубліцы калекцыю нацыянальных дакументаў. Сельскія і гарадскія публічныя бібліятэкі аб’яднаны ў сеткі, або цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (у рэспубліцы іх налічваецца 132). Адпаведныя сістэмы спецыяльных бібліятэк узначальваюць і з’яўляюцца іх каардынацыйнымі цэнтрамі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка і Фундаментальная бібліятэка БДУ, якія маюць статус рэспубліканскіх бібліятэк.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Беларускія бібліятэкі вядуць навукова-даследчую і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства. Усталяваны і развіваюцца міжнародныя сувязі ў сферы бібліятэчнай справы. Сёння бібліятэкі становяцца лідарамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных інфармацыйных рэсурсаў, сучасных камп’ютарных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі рэспублікі сталі інфарматызацыя бібліятэк Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі.

Найбольш вядомыя беларускія бібліятэкі thumb|250px|Будынак Ленінскай бібліятэкі ў Мінску (1930—1932) на паштовай марцы Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора Бібліятэка Віленскага Траецкага манастыра Бібліятэка Жыровіцкага манастыра Бібліятэка Супрасльскага манастыра Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі Бібліятэка Радзівілаў Бібліятэка Храптовічаў Бібліятэкі Сапегаў Віленская публічная бібліятэка Нацыянальная бібліятэка Беларусі Дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага

Літаратура Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1918—1941. Мн., 1978. Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1941—1958. Мн., 1984. Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы, 1959—1975. Мн., 2000. Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. 1976—1990. Мн., 2004. Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. XIX — пач. XX ст. Мн., 2008. Библиотечное дело в Белоруссии (1919—1979 гг.). Мн., 1980. К истории библиотечного дела в Белорусской ССР. Мн., 1975. Покало М. И. История библиотечного дела в БССР. Мн., 1986. Мотульский, Р. С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1. Мн., 2011. Матульскі Р. С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мн., 1993. Мотульский Р. С. Библиотека как социальный институт. Мн., 2002. Матульскі Р. С. Бібліятэка // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.1. С.681―684. Суша А.А, Языкович К. В. Библиотеки // Республика Беларусь: энциклопедия. Мн., 2005. Т.1. С.889―894. Всемирная история библиотек. СПб, 2002. Libraries as agencies of culture. Madison, 2001. Encyclopedia of Library and Information Science: 2-nd ed. / ed. by M.A.Kent. T.1-4. New York, Basel, 2003

Спасылкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кнігоўня Электронная бібліятэка «Беларуская палічка» Электронная калекцыя слоўнікаў і энцыклапедый Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат»