Nolidae — сямейства лускакрылых.
Апісанне Матылі сярэдніх і дробных памераў. Размах крылаў 12-35 мм. Вусікі дваяка-грабеньчатыя або раснічастыя. Хабаток звычайна добра развіты, часам рэдукаваны. Лоб і базальныя членікі вусікаў звычайна з пучкамі лускавінак. Вочы голыя, вочкі адсутнічаюць. Пярэднія крылы з добра развітым малюнкам з перавязак і палос і з 3 вельмі характэрнымі пучкамілускавінак, якія тырчаць. Афарбоўка няяркая, звычайна шэрых або бялёса-карычневых тонаў. Актыўнасць прымеркаваная да цёмнага часу сутак.
Змрочныя і начныя матылькі. Ва ўмеранай зоне ў большасці відаў 2 пакалення ў годзе, у некаторых відаў 3 пакалення. Вусені поліфагі — развіваюцца на розных драўняных і хмызняковых пародах, а таксама на многіх травяністых раслінах і лішайніках. Гусеніцы жывуць на розных травяністых і драўняных раслінах, акукляюцца ў трывалым, як быццам зробленым з пергаменту, кокане.
Арэал Да 500 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Інда-Малайскай вобласці. У Палеарктыцы каля 70 відаў.
Класіфікацыя У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы: Падсямейства Nolinae
Падсямейства Chloephorinae
Падсямейства Westermanniinae Падсямейства Eariadinae
Падсямейства Collomeninae Падсямейства Bleninae Падсямейства Risobinae Падсямейства Eligminae Pinhey, 1968 Prout, 1923 Aurivillius, 1892 Walker, 1869 Oberthür, 1893 Rothschild, 1896 Cramer, 1775 Rothschild, 1925 Lower, 1903 Pogue, 2014 Walker, Walker, Butler, 1886
Літаратура Donald J. Lafontaine und Michael Fibiger: Revised higher classification of the Noctuoidea (Lepidoptera). Canadian Entomologist, 138: 610—635, Ottawa 2006 ISSN 0008-347x.
Спасылкі Матылі Крыма: Nolidae
Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Матылі