Георгій Васілевіч Штыхаў (, в. Старая Беліца,  — , Мінск) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 14 ліпеня 1927 года ў сям’і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай абласцях (1956—1959). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—1962), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі У. М. Ігнатоўскі і А. Р. Мітрафанаў.

Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі АН БССР (1962—2000). У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навуковы кіраўнік — В. Р. Тарасенка). З 1982 года ўзначальваў пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». Прафесар (1987). З 2000 года быў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя зацікаўленні Г. В. Штыхава: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі, а таксама, у 2006 годзе праводзіў раскопкі археалагічнага помніка Баронікі — гарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Аўтар больш за 490 прац.

Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій (1992—1994), адзін з заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Памяць ахвяр сталінізму ў Беларусі».

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Асноўныя публікацыі Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971; Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974; Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975; Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978; Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі — Мн., 1992; Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999; Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.; Города Белоруссии по летописям и раскопам (IX—XIII вв.). — Мн., 1975; Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994; Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Мн., 1996; Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006. Археолагі дапаўняюць летапісцаў / Г. В. Штыхаў. — Мінск: Беларуская навука, 2009. Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья.— Мінск: Беларуская навука, 2014. Узнікненне Лагойска. Гісторыка-археалагічны нарыс. — Мінск: Беларус. навука, 2015. — 106 с.

Літаратура Гістарычна археалагічны зборнік. — 1997. — № 12. — С. 6—16. Георгій Васільевіч Штыхаў (да 75 годдзя з дня нараджэння). — Мн., 2002.

https://cyberleninka.ru/article/n/georgiy-vasilievich-shtyhov-portret-uchyonogo-i-pedagoga/viewer

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Археолагі Беларусі