Свіну́ха тонкая, Паддубняк, Свінарка — у крыніцы пад назвай (Paxillus involutus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Біялагічнае апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 6—18 см, спачатку пукатая, пазней пляскатая або ўвагнутая, з загнутым уніз краем. Колер шапкі жаўтавата-бураваты або буры. Мякаць рыхлая, бураватая, без асаблівага паху. Пласцінкі тоўстыя, жаўтавата-бураватага або аліўкава-вохрыстага колеру. Ножка цыліндрычная, суцэльная, даўжынёй 8—10 см і 1—1,5 см у дыяметры. Споры гладкія, вохрыста-бураватыя.

Арэал

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў вільготных лясах, рэдкалессі, зрэдку каля пнёў, у парках, на агародах і інш. Пладаносіць з чэрвеня па кастрычнік.

Ядомасць

Свінуха тонкая лічылася ўмоўна-ядомым грыбам пасля тэрмічнай апрацоўкі. У 1981 годзе забаронена для продажу на тэрыторыі СССРСвинушка тонкая. У цяперашні час выключана з пераліку ядомых грыбоўСвинушка тонкая, или свинушка тонконогая, или свиное ухо, или дунька — Paxillus involutus (Fr.) Fr. // Экологический центр «Экосистема».

Літаратура

— С. 466.

Спасылкі

Свинушка тонкая, или свинушка тонконогая, или свиное ухо, или дунька — Paxillus involutus (Fr.) Fr. // Экологический центр «Экосистема»

Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Грыбы Азіі Катэгорыя:Ядавітыя грыбы Катэгорыя:Свінухавыя