Бікі́н () — рака на Далёкім Усходзе Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, правы прыток ракі Усуры (басейн Амура).

Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 22,3 тыс. км², агульнае падзенне ракі 1334 м, сярэдні ўхіл 2,4 ‰. Сярэдні расход вады 246 (238) м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 7,512 км³/год. Бікін бярэ пачатак на паўночных схілах хрыбта Каменнага, размешчанага ў цэнтральнай частцы Сіхатэ-Аліня. У вярхоўях цячэ ў паўднёвым і паўднёва-заходнім кірунку, затым змяняе кірунак на заходні. Працякае па Прыханкайска-Усурыйскай раўніне. Каля сяла Васільеўка ўпадае ў раку Усуры справа, за 214 км ад яе вусця. За 20 кіламетраў ад вусця знаходзіцца горад Бікін.

Асноўныя прытокі: Ключавая, Алчан (правыя); Ада, Зева (левыя).

Літаратура

Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 1013.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Чернов А. В., Чалов Р. С. Бикин // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Bikin River Valley (Extension of the «Central Sikhote-Alin») // UNESCO World Heritage Centre

Катэгорыя:Рэкі Прыморскага края Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Басейн Амура