Калачы́ (, ) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Назва На думку А. Рогалева, назва вёскі Калачы ўтварылася ад радавога наймення, якое звязана з дахрысціянскім асабістым іменем або мянушкай Калач (параўн. назвы вёсак Бабры, Барсукі, Казыры, Жалуды)А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 183..
На думку М. Бірылы, прозвішчы Калачоў, Калачык, Калачынскі, Калачэўскі, Калашнікаў, Калачнік паходзяць ад слова калач (белы хлеб)М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 171..
Было старое мастоўскае прозвішча Калачhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-83KG-6?mode=g&i=254&cat=1046897.
Паводле А. Мікуса, гэта прозвішча ад балцкага двухасноўнага імені Ka-lačas, асновы якога ў адваротным парадку ў старым літоўскім прозвішчы ЛачкаА. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква, 2025. — С. 215-216..
Гісторыя вёскі У XVI ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце і ваяводстве. У 1582 г. уласнасць Яна Ясінскага. У канцы XVIII ст. вёска, цэнтр Калачоўскага староства Менскага ваяводства. У 1799 г. сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасць, карчма, вадзяны млын. У 1870 г. вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 г. у двары святара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 г. у ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей.
З 1924 г. цэнтр Калачоўскага сельсавета ў Лагойскім раёне Мінскай акругі, з 1938 г. Мінскай вобласці, меўся вадзяны млын. У 1941 г. 28 двароў, 120 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе.
З 1959 г. у складзе Янушкавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. У 1969 г. 55 двароў, 173 жыхары.
Насельніцтва
2003 год — 388 жыхароў, 122 двароў 2009 год — 296 жыхароў
Гаспадарка У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба калгаса «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Вядомыя асобы Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская (нар. 1941) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Спасылкі
Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна