Арцём Кулак (нар. ) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік расійскага клуба «Чэхаўскія Мядзведзі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай школы гандбола, пачаў свой спартыўны шлях у 2007 годзе. У 2010 годзе паступіў у сталічнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Да 2015 года выступаў за мінскі «Віцязь».

З ліпеня 2015 года — ігрок БГК імя МяшковаПрофіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова . У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам на два гады.

У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клуб, а ў чэрвені падпісаў кантракт з «Чэхаўскімі Мядзведзямі».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2020

Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы2015122016002017612201821201946Усяго1321

Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Чэхаўскія Мядзведзі Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Віцязь Мінск