Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Шышова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучана 2-ярусная (васьмярык на чацвярыку) шатровая званіца і з тылу прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане шацёр званіцы — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1877 годзе Катэгорыя:1877 год у Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі