«Плошча Украінскіх Герояў» () — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адкрыта 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін выхад, злучаны з падземным пераходам на Плошчы Украінскіх Герояў. Наземны вестыбюль адсутнічае.

З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Сырэцка-Пячэрскай лініямі.

Канструкцыя Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужкавым аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога.

Абсталяванне Раней вобраз станцыі быў прысвечаны творчасці рускага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў, акцэнт зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным уражанні ад аздобных матэрыялаў.

Абліцоўка белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінію. Падлога выкладзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Растовай. Кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом.

Перасадкі Станцыя з’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Абалонска-Тэрэмкоўскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Украінскіх Герояў» звязаныя эскалатарным тунэлем, у якім устаноўлены аднамаршавы чатырохстужкавы эскалатар.

Фотаздымкі

Расклад адпраўлення цягнікоў Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

ст. «Церамкі» — 05:53 ст. «Герояў Дняпра» — 05:45 Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

ст. «Церамкі» — 00:22 ст. «Герояў Дняпра» — 00:22 Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:

ст. «Церамкі» — 22:30, 22:41, 22:53, 23:05, 23:17, 23:29, 23:41, 23:52, 0:2, 0:12, 0:22 ст. «Герояў Дняпра» — 22:35, 22:47, 22:59, 23:11, 23:23, 23:35, 23:47, 25:58, 0:10 Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25.

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Вэб-энцыклапедыя Кіева

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна