Уладзімір Антонавіч Ралько́ (, вёска Падарэссе, , Мінская вобласць — ) — гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня калгаса «Аснежыцкі» (1950—1992), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія У 1941 годзе быў залічаны курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У 1942 годзе навучаўся на курсах малодшых афіцэраў і ў якасці стрэлка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка быў накіраваны ў дзеючую армію.
Ваяваў на фронце з 1942 года ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У пачатку лета 1942 года пры выкананні баявога задання быў збіты над Крымам. Увесь экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько быў кантужаны і разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці. Пасля яму ўдалося з лагера збегчы. У чэрвені 1942 года стаў байцом партызанскага атрада Каржа. Быў прызначаны кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі партызанскага атрада. У баях адрозніваўся смелымі рашучымі дзеяннямі. Удзельнічаў у дзясятках партызанскіх баёў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзіміру Антонавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1976 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзімір Антонавіч узнагароджаны ордэнам Леніна і другім залатым медалём «Серп і Молат». Стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.
Член КПСС з 1950 года. Член Брэсцкага абкама КПБ і ЦК КПБ, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1963), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1974—1984). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах.
Творы Всего достигнешь, если любишь труд. — Мн., 1966. Оснежский поиск. — Мн., 1979.
Літаратура
Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна