Міжгор'е () — горад (з 1995) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Башкартастана. Насельніцтва 18,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1979 годзе.

Горад размешчаны на тэрыторыі Паўднёва-Уральскага запаведніка ля падножжа гары Ямантау, за 140 км на паўднёвы ўсход ад Уфы.

Горадаўтваральным прадпрыемствам Міжгор'я з'яўляецца ФДУП «Упраўленне будаўніцтва № 30», якое будуе аб'екты і будынкі падземнага і наземнага размяшчэння, вядзе буйнагабарытнае падземнае будаўніцтва.

Катэгорыя:Гарады Башкартастана