Ко́рава, Рыба́цкае — возера ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад горада Шчучын, за 1,6 км на паўночны захад ад вёскі Кірпічоўшчына, у басейне ракі Котра (цячэ праз возера), вышэй вусця ракі Астрынка.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.

У паўночнай частцы берагі сплавінныя.

Літаратура

 — С. 57.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шчучынскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры