Іосіф Васільевіч Матрунчык (1903—1945) — гвардыі падпалкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія Іосіф Матрунчык нарадзіўся 21 студзеня 1903 года ў вёсцы Кайкава (цяпер — Мінскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння шасці класаў школы працаваў батраком, чорнарабочым. У лістападзе 1925 года Матрунчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1932 годзе ён скончыў Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу летназаў, у 1934 годзе — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.
Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы камандзірам эскадрыллі 18-га хуткаснага бамбардыровачнага авіяпалка 15-й арміі. За час вайны здзейсніў 59 баявых вылетаў на бамбардзіроўку вялікіх колькасцяў фінскай баявой тэхнікі і жывой сілы, нанёсшы суперніку вялікія страты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 мая 1940 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях» капітан Іосіф Матрунчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 338.
Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны, быў цяжка паранены. Пасля ранення быў лётчыкам-інспектарам па тэхніцы пілатавання ў .
Загінуў 9 мая 1945 года, падарваўшыся на . Пахаваны ў горадзе Піла Вялікапольскага ваяводства Польшчы.
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Матрунчик И. В. // Твои герои, Карелия. — Петрозаводск, 2005. — С. 153.
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Велікапольскім ваяводстве Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны