Галчы́ца, Галчы́цы — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Хараброўка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 7,4 км. Выцякае з возера Глыбокае з паўночнага ўсходу за 0,5 км на ўсход ад хутара Апанасёнкі, вусце за 4,5 км на паўночны захад ад вёскі Камянполле. Цячэ ў межах гідралагічнага заказніка Балота Мох, па лясістай забалочанай мясцовасці.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна