Бярозаўскае (Бярозавае) возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 23 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча паверхні 4,9 км². Даўжыня 4,1 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі 12 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 3,9 м. Аб’ём вады 12,65 млн м³. Плошча вадазбору 458 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на захадзе і паўднёвым-захадзе разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Возера эўтрофнае. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Злучана ручаём з возерам Глыбач і канавай з возерам Краснае, праз возера працякае рака Дзіва.
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, карась, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
— С. 376.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Ушацкая група азёр Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна