Шархуны, шаргунцы, шалестуны, шумёлы, бомы, бразготка бразготкі – самагучальны музычны інструмент. Набор бронзавых (у мінулым і медных) шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і вушкам у верхняй частцы. Пазвоньваюць пры патрэсванні. У старажытнасці выкарыстоўвалі як элемент жаночага ўпрыгожання. У вясельным поезде шархуны на скураным паску чаплялі на шыю коней. У 2-й палове 19 ст. пачалі выкарыстоўваць як састаўны канструкцыйны элемент бубна (мацавалі на драцяных расцяжках пад скураной мембранай). Шархуны выраблялі звычайна мясцовыя каваль кавалі. Вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Літаратура Назіна І. Дз. Шархуны // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 5— Мн.: Выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1987.

Катэгорыя: Археалагічныя артэфакты Катэгорыя: Народныя музычныя інструменты