Фёдар Апанасавіч Асташэнка (19 чэрвеня 1896 года — 27 кастрычніка 1976 года) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся 19 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Вялікая Любшчына (цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і.

У 1915 годзе прызваны ў шэрагі рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, быў радавым лейб-гвардыі Петраградскага палка (Паўднёва-Заходні фронт). У 1918 годзе ўступіў у шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў спачатку пісарам, затым памочнікам камандзіра ўзвода 84-га стралковага палка . Ваяваў супраць войскаў Юдзеніча на Заходнім фронце, затым супраць польскіх войскаў. Скончыў пяхотныя курсы камсаставу.

У 1921 годзе — камандзір роты, затым ад'ютант пры камандзе частак асаблівага прызначэння. У 1922 годзе арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ Віцебска за незаконную выдачу адпускных білетаў салдатам, якія пасля дэзертыравалі, але ў канцы года вызвалены. У 1923 годзе звольнены з войска, але летам працягнуў службу, займаў розныя пасады, быў камандзірам роты.

Некаторы час вучыўся, скончыў пяхотныя курсы камсаставу ў Маскве. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1929 года — камандзір батальёна, а затым служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі. У 1938 годзе скончыў курсы «Выстрал», у гэтым жа годзе прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 52-й стралковай дывізіі. У 1939 годзе — камендант Мазырскага ўмацаванага раёна, у 1940 годзе — намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны З пачаткам вайны з Германіяй 6-я стралковая дывізія панесла вялікія страты раёне Брэста. Палкоўнік Ф. А. Асташэнка ўзначаліў частку сваёй дывізіі і ўдзельнічаў у контрудары савецкіх войскаў пад Брэстам 24 чэрвеня (разам з 14-м мехкорпусам)В. Ю. Мартов. Белорусские хроники. 1941 год. Глава 1. Белостоксок-минское сражение.,  потым выводзіў свой атрад з акружэння.

У ліпені 1941 года 6-я стралковая дывізія была адноўлена нанава і ўдзельнічала ў наступленні на Мсціслаў і Горкі, затым абаранялася на поўнач ад Крычава. У канцы ліпеня кіраванне 6-й дывізіі было выведзена ў рэзерв 13-й арміі, але ўжо ў пачатку жніўня ў складзе змагалася пад Крычавым (1 жніўня пасля гібелі камдыва-6  Асташэнка прыняў дывізію).

З верасня 1941 года — камандзір 368-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба па паскоранай праграме. З канца 1942 года — камандзір . Удзельнік Сталінградскай бітвы. 20 снежня 1942 года Асташэнка прысвоена званне генерал-маёра47-я гвардейская Нижнеднепровская стрелковая дивизия.

У канцы 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 57-га стралковага корпуса. Удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай,  і іншых аперацыях. Яго падраздзяленне вызваліла шэраг населеных пунктаў, нанесла сур’ёзны ўрон праціўніку.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць гвардыі генерал-маёру Осташенко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Апошняй аперацыяй генерала стала Пражская аперацыя.

Пасля вайны

Пасля перамогі працягваў камандаваць 57-м стралковым корпусам. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба і стаў выкладчыкам. У 1956 годзе пайшоў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Фёдар Асташэнка памёр 27 кастрычніка 1976 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (28.04.1945); два ордэны ЛенінаУзнагароджаны ў адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 04.06.1944 «Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за выслугу гадоў у Чырвонай Арміі»., 28.04.1945); тры ордэны Чырвонага Сцяга(07.05.1943, 03.11.1944, 1948); Ордэн Суворава ІІ ступені (19.03.1944); ордэн Айчыннай вайны І ступені (26.10.1943); медаль «XX гадоў РСЧА»; іншыя медалі. Ганаровы грамадзянін горада Браціслава — сталіцы Славакіі. Ганаровы грамадзянін горада ЦіраспальПочётные граждане города Тирасполя. .

Памяць У горадзе Ціраспаль у гонар генерала Асташэнка названая адна з гарадскіх вуліц.

Літаратура

Навечно в сердце народном: Справочнк /Гл. ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 604 с. илл. — 65 000 экз. Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: кучково поле, 2006. — Т. 1. — С. 412—414. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі

Командир 25-го стрелкового корпуса  — сайт «Віцебская Вікіпедыя» Осташенко Фёдор Афанасьевич // Афіцыйны сайт Віцебскага райвыканкама В. Кубочкина. Нам звезда Полярная светила… // Тюменские известия, № 185 (4927), 20.10.2009 Постановление Правительства Москвы от 25 апреля 1995 г. № 349 «Об утверждении в статусе памятников истории воинских захоронений на кладбищах г. Москвы»

Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Асобы на марках