Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч (19 лістапада 1897, вёска Кавалічы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер вёска Кавалічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 24 лістапада 1946, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (4 чэрвеня 1940). Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945).

Пачатковая біяграфія Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч нарадзіўся 19 лістапада 1897 года ў вёсцы Малыя Кавалічы Гродзенскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, ў сям’і рабочага.

Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

Ваенная служба

Першая сусветная і грамадзянская вайны У маі 1916 года быў прызваны ў рады Рускай імператарскай арміі.

Па заканчэнні вучэбнай каманды быў прызначаны на пасаду камандзіра аддзялення. У кастрычніку 1917 года чыне малодшага унтэр-афіцэра быў дэмабілізаваны з радоў арміі. Тады ж уступіў у шэрагі Чырвонай гвардыі і прызначаны на пасаду малодшага камандзіра ў чырвонагвардзейскім атрадзе. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, прымаў удзел у падаўленні антысавецкага паўстання Данскога казацтва на чале з атаманам генералам А. М. Каледзіным у раёне Качэвані і Батайска.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў рады РСЧА і прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 18-га зводнага шпіталя і 43-га ваенна-санітарнага транспарту , у снежні 1919 года — на пасаду ваенкама санітарнай часткі 29-й брыгады 10-й стралковай дывізіі, а ў снежні 1920 года — на пасаду ваенкама 2-й брыгады гэтай жа дывізіі.

У 1920 годзе Грыгаровіч уступіў у шэрагі РКП(б).

З сакавіка па жнівень 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на брэст-літоўскім і варшаўскім напрамках, у лістападзе 1920 года — у баявых дзеяннях супраць войскаў пад камандаваннем генерала С. Н. Булак-Балаховіча ў Беларусі, а вясной і летам 1921 года — у падаўленні пад кіраўніцтвам ў Тамбоўскай губерні. У сакавіку 1922 года дывізія была перадыслацыравана ў Туркестан, дзе вяла баявыя дзеянні па падаўленні  ва .

Міжваенны час У лютым 1923 года Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў прызначаны на пасаду ваенкама 2-га Сібірскага стралковага палка (1-я стралковая дывізія), у верасні — на пасаду ваенкама 96-га Петраградскага стралковага палка (32-я стралковая дывізія), у кастрычніку 1926 года — на пасаду ваенкама 93-га стралковага палка, а затым — на пасаду камандзіра батальёна 92-га стралковага палка 31-й стралковай дывізіі.

У 1928 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал».

У сакавіку 1930 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 101-га стралковага палка (34-я стралковая дывізія), дыслакаванага ў Сызрані. У лютым 1932 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 21-га стралковага палка 73-й стралковай дывізіі, у снежні — на пасаду памочніка камандзіра гэтай дывізіі, у жніўні 1937 года — на пасаду начальніка Омскага ваеннага вучылішча, а ў жніўні 1939 года — на пасаду камандзіра 58-га стралковага корпуса.

Вялікая Айчынная вайна У жніўні 1941 года 58-й стралковы корпус быў уведзены на тэрыторыю Ірана, дзе прыкрываў савецка-іранскую мяжу.

У чэрвені 1943 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў накіраваны на вучобу на паскораны курс пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, па заканчэнні якога з снежня 1943 года знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па штурму і вызвалення Тернополя на 1-м Украінскім фронце.

5 красавіка 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 23-га стралковага корпуса (60-я армія, 1-ы Украінскі фронт), які ўдзельнічаў у і вызваленні Львова, і вызваленні Будапешта, Венскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Комарам і Комарна. За ўдзел у і вызваленні Браціславы корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ўдастоены ганаровага наймення «Браціслаўскі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі, генерал-маёру Міхаілу Фролавічу Грыгаровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3755).

Пасляваенная кар’ера Пасля заканчэння вайны працягваў камандаваць гэтым жа стралковым корпусам у складзе .

З мая 1946 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч знаходзіўся на лячэнні ў Галоўным ваенным шпіталі, дзе 24 лістапада 1946 года і памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны на (участак 4).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка»; два ордэны Леніна; тры ордэна Чырвонага Сцяга; ордэн Суворава 2 ступені; медалі.

Воінскія званні Камбрыг (4.11.1939); генерал-маёр (4.06.1940).

Памяць Імем Міхаіла Фролавіча Грыгаровіча названая вуліца ў ГроднеГрыгаровіч, Міхаіл Фролавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 162. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2/. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў вёсцы Кавалічы. Мемарыяльная дошка таксама ўсталявана на будынку школы ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна, дзе ён вучыўся.

Літаратура

Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т.1. — С. 162—164. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне