Ву́ліца Пятра́ Сагайда́чнага () — вуліца ў Падольскім раёне Кіева, у мясцовасці Падол. Пралягае ад Паштовай да Кантрактовай плошчы.

Гісторыя Забудавана і ўпарадкавана ў 1830-х — 1840-х гадах. Былая частка Александроўскай вуліцы; з 1919 гады — вуліца Рэвалюцыі, ад 1934 года — вуліца Кірава. У 1955 годзе яна была выдзелена ў самастойную вуліцу, якая атрымала назву вуліца Жданава, у гонар А. А. Жданава (1896—1948) — савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. У 1989 годзе названа імем казацкага гетмана Пятра Конанавіча Сагайдачнага.

Гістарычныя будынкі і помнікі архітэктуры На скрыжаванні вуліцы Пятра Сагайдачнага і Паштовай плошчы размешчана царква Раства Хрыстова; побач — станцыя метро Паштовая плошча, фунікулёр. У будынку № 4 (былая гасцініца «Сербія»: не захавалася) у 1894—1896 гадах жыў расійскі пісьменнік А. І. Купрын; тут была ўсталяваная яму мемарыяльная дошка. Захавалася шмат дамоў XVIII—XIX стст. Сярод іх — дамы заможных кіеўскіх мяшчан Балабуха (№ 27а, 27б; канец XVIII ст. — 1830-я гады), будынак майстра-ювеліра Фёдара Скрынкі (№ 20, 1830), будынак кіеўскага купца П. Дзехцярова (№ 16/5, 1830), № 21, 23, 25/3, 27, 29, 31, 35, 37, 41 (XIX ст.).

Сучасны выгляд вуліцы амаль не адрозніваецца ад пачатковай забудовы XIX стагоддзя. Вуліца забудавана пераважна двухпавярховымі будынкамі. Перад Гасціным дваром усталяваны помнік Пятру Сагайдачнаму.

Фотаздымкі

Зноскі

Спасылкі вуліца Пятра Сагайдачнага на сэрвісе Яндэкс.Панарамы.

Катэгорыя:Вуліцы Кіева