Марыян Станіслаў Абрамовіч () ( (13 сакавіка), Цвер, Расія — , Варшава, Польшча) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы. Псеўданім Scyzoryk.

Біяграфія Вучыўся ў Маскве — спачатку ў гімназіі, потым з 1888 года на матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ўзначальваў гурток сацыялістычнага кірунку ў маскоўскім польскім коле. Захоплены ідэямі народнікаў, вывучаў на Навагрудчыне беларускую мову. Быў вельмі актыўны ва ўсталяванні сувязей з палітычнай эміграцыяй, дзеля гэтага неаднаразова выязджаў у іншыя гарады і за мяжу. 9 сакавіка 1890 года арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх выступленнях і зняволены ў маскоўскай турме «Бутырка». У турме ўдзельнічаў у заснаванні беларускага гуртка моладзі. У Тыльзіце (ва Усходняй Прусіі) выдаваў агітацыйную літаратуру, а потым перапраўляў яе ў Расію. Там у студзені 1892 года пад назваю «Дзядзька Антон» выдаў беларускі пераклад польскай публіцыстычнай брашуры «Бацька Шыман», а таксама польскамоўныя «Kilka uwag» i «Jan Skiba». Наведаў Берлін, Франкфурт, Жэневу, Цюрых, Львоў, Кракаў, набываючы сацыялістычныя выданні на польскай, рускай і яўрэйскай мовах. У канцы красавіка 1892 года прыехаў у Варшаву, дзе 2 мая арыштаваны царскай паліцыяй у Лазенкаўскім парку падчас расклейвання патрыятычных адозваў. Два гады пад следствам адбыў у Варшаўскай цытадэлі, а затым быў асуджаны на 3 гады зняволення ў пецярбургскай турме «Крэсты» і 6 гадоў пасялення ў Сібіры ў Верхаянску.

У 1894 годзе быў адным з трох вязняў, якія адмовіліся прысягаць новаму імператару Мікалаю ІІ. У час ссылкі ў Верхаянску вёў метэаралагічныя даследаванні, што дазволіла яму вярнуцца ў Еўропу пры дапамозе Расійскай АН. Пасля вяртання са ссылкі кіраваў у Пецярбургу рабочай кнігарняй «Праца». У рэвалюцыю 1905—1907 гадоў забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыялістычнай партыяй і расійскімі рэвалюцыйнымі партыямі. З 1908 года жыў у Варшаве. Арыштоўваўся за ўдзел у арганізацыі Народнага ўніверсітэта. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 года займаўся архіўнай і бібліятэчнай справамі. Меў вялікую ўласную бібліятэку (каля 8 тысяч тамоў), дзе захоўваліся рэдкія беларускія выданні.

Літаратура

Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988, № 2; ЭГБ, т. 1; МАБ. Abramowicz L. Abramowicz Marian // Polski Słownik Biograficzny. Kraków, 1935. T. I. Czarnocki N. Marian Abramowicz (wspomnienie pośmiertne) // Przegląd Wileński. 1925. №1. Czarnocki N. Przyczynki do historii PPS // Księga pamiątkowa PPS. Warszawa, 1923 Durko J. Abramowicz Marian Stanisław // Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego. Warszawa, 1985 Perl F. Dzieje ruchu socjalistycznego w zaborze rosyjskim (do powstania PPS). Warszawa, 1932. Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. 1983, № 3

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цверы Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі