Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура Дом № 3 уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітам у дваровай частцы накрыты двухсхільным дахам. Галоўны тарцовы фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Паверхі падзелены карнізным поясам. Вуглавыя часткі ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы на першым паверсе лучковыя, на другім — прамавугольныя. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога прарэзана лучковае акно.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску