Ста́цыя (ад — месцазнаходжанне) — пэўны ўчастак прасторы асяроддзя, які валодае сукупнасцю ўмоў (рэльефу, клімату, ежы, прытулку і г. д.), неабходных для існавання і пражывання на ім пэўнага віду жывёл. Паняцце «стацыя» ўжываецца толькі ў дачыненні да віду. Кожнаму віду ўласцівы пэўны набор стацый, настолькі характэрны, што можа служыць яго важнай адметнай прыкметай. Часцей ужываецца ў адносінах да наземных жывёл.
Стацыяй у больш вузкім сэнсе прынята называць участкі месцапражывання, якія выкарыстоўваюцца жывёлай для выканання якой-небудзь функцыі (гнездавыя, кармавыя стацыі) ці ў пэўны час дня ці года (дзённыя, начныя, сезонныя стацыі).
Характэрныя для кожнага віду стацыі размяшчаюцца ў межах відавога арэалу мазаікай. У сувязі з гэтым арэал віду ніколі не бывае заселены цалкам. Асобныя стацыі, якія засяляюцца відам, могуць вызначацца шэрагам адрозненняў у асаблівасцях рэльефу, расліннасці і г. д. Такім чынам, від звычайна валодае наборам стацый, некаторыя з якіх могуць мець рознае значэнне ў жыццёвым цыкле жывёл.
Літаратура
Большой энциклопедический словарь «Биология» / под ред. М. С. Гилярова. — : Большая российская энциклопедия, 1998. — ISBN 5-85270-252-8.
Катэгорыя:Біялогія Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны