Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл () — рымскі імператар у 270 годзе.
Квінціл быў братам імператара Клаўдзія II ГоцкагаЗосим. Новая история. I. 47.. Імаверна, паходзіў з Ілірыка. У кіраванне свайго брата ён камандаваў італійскімі войскамі блізу Аквілеі«История Августов». Божественный Аврелиан. I. 37. 5., а таксама імаверна быў пракуратарам СардзінііCanduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome’s Immortal Emperors. р. 97..
Пасля смерці Клаўдзія ў 270 годзе Квінціл быў абвешчаны Аўгустам легіянерамі і сенатам. Па яго просьбе абагавілі яго брата. Аднак неўзабаве легіёны пакінулі Квінціла і перайшлі на бок Аўрэліяна. Паводле адной версіі, Квінціл скончыў жыццё самагубствам, ускрыўшы сабе вены, паводле другой — быў забіты ў АквілеіЕвтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 12., а паводле трэцяй — памёр сваёй смерцю«История Августов». Божественный Клавдий. V. 12. 6.. У розных крыніцах паказваецца розная працягласць яго кіравання. У «Гісторыі Аўгустаў» гаворыцца, што Квінціл праваладарыў усяго 17 дзён. У Зосіма тэрмін кіравання Квінціла больш працяглы. Як бы там ні было, за час свайго кіравання Квінціл паспеў выпусціць шматлікі тыраж манет, што робіць дапушчэнне пра тэрмін яго валадарання ў некалькі месяцаў найболей імаверным.
Літаратура Banchich, Thomas, «Quintillus (270 A.D)», De Imperatoribus Romanis
Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Салдацкія імператары Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Рымскія імператары III стагоддзя