Расійска-грузінская вайна 2008 года () — вайна паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расіяй і падтрымванымі Расіяй самаабвешчанымі рэспублікамі Паўднёвай Асеціяй і Абхазіяй, з другога. Вайна адбылася ў жніўні пасля перыяду пагаршэння адносін паміж Расіяй і Грузіяй, абедзвюма былымі рэспублікамі Савецкага Саюза. Баявыя дзеянні ішлі ў стратэгічна важным рэгіёне Паўднёвага Каўказа. Яе лічаць першай еўрапейскай вайной 21 стагоддзя.thumb|Расійскія ваенныя базы ў Паўднёвай Асеціі
Вайна вядома пад рознымі назвамі, у тым ліку Пяцідзённая вайна, Жнівеньская вайна і расійскае ўварванне ў Грузію.
thumb|Расійскія ваенныя базы ў Абхазіі Актыўныя баявыя дзеянні працягваліся з ночы 7-8 жніўня па 15 жніўняЯн Максімюк. Нячыстае сумленне і ў расіян, і ў грузінаў// Радыё Свабода. 23 студзеня 2009 2008, хоць расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра завяршэнне аперацыі па змушэнні да міру ў зоне грузіна-асецінскага канфлікту 12 жніўняЮрый Ліхтаровіч. Сцэнары развіцця каўказскага конфлікту// Польскае радыё для замежжа. 12 жніўня 2008. 12 жніўня абхазскі паўстанцкі ўрад заявіў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць грузінаў. Грузія панесла паражэнне, а расійскія войскі, пакінуўшы нутраныя раёны Грузіі, засталіся ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, але займаючы большую тэрыторыю, чым іх урады кантралявалі да пачатку вайны. Па гэтай прычыне Грузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторыйГрузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторый// Хартыя 97. 26 жніўня 2008. Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора заявіла аб асуджэнні расійскай акупацыі і заклікала расійскі ўрад паважаць тэрытарыяльную цэласнасць ГрузііНАТА запатрабавала ад Расіі адмяніць рашэнне па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі// Звязда. 28 жніўня 2008. Расія і паўстанцкія ўрады Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патлумачылі расійскую акупацыю меркаваннямі міратворчасці.
Пасля вайны РасіяМікола Бугай. Расія мяняе карту свету // Наша Ніва. № 32 (582) 28 жніўня 2008. Старонка 3. ISSN 1819—1614 і Нікарагуа прызналі незалежнасць паўсталых урадаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У адказ 29 жніўня Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з РасіяйГрузія разарвала адносіны з Расіяй// Радыё Рацыя. 29 жніўня 2008, а 29 лістапада — з НікарагуаГрузія разарвала дыпадносіны з Нікарагуа з-за прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі // Радыё Рацыя. 30 лістапада 2008.
Грузіяй, якую ў гэтым падтрымлівае Захад, і Расіяй агучваюцца розныя версіі перадгісторыі вайны і падзей у яе час.
Версія Грузіі і Захаду
Напярэдадні ўварвання 3 ліпеня паўднёваасяцінскія паўстанцы спрабуюць забіць Дзімітрыя Санакоева, кіраўніка Часовая Адміністрацыя Паўднёвай Асеціі. Бомба з дыстанцыйным кіраваннем выбухнула ў той момант, калі картэж спадара Санакоева праязджаў паблізу. Тры паліцэйскія, якія суправаджалі сп. Санакоева, былі паранены. Сп. Санакоеў — былы паўстанцкі баявік і міністр абароны ў паўстанцкім урадзе — склаў зброю ў 2006 г. дзеля прасоўвання мірнай рэінтэграцыі рэгіёна з астатнімі часткамі краіны на ўмовах шырокай аўтаноміі. Сп. Санакоеў быў абраны дэмакратычным шляхам і кантраляваў палову тэрыторыі рэгіёна.
Баявыя дзеянні 29 ліпеня паўстанцкая міліцыя пачынае весці інтэнсіўныя абстрэлы вёсак з этнічна змяшаным насельніцтвам, якія знаходзяцца пад грузінскім кантролем, у тым ліку тых, дзе знаходзяцца блок-пасты грузінскіх міратворцаў. Абстрэлы вядуцца з гармат буйнога калібру (звыш 82 мм), ужыванне якіх забаронена існуючымі дамоўленасцямі. Гэты факт афіцыйна прызнаны кіраўніком міратворчых войскаў, расійскім генералам Маратам Кулахметавым 4 жніўня (ён адмыслова прыгадвае абстрэл вёсак, што знаходзяцца пад грузінскім кантролем, які вёўся 1 і 2 жніўня з выкарыстаннем артылерыі буйнога калібру). Абстрэл з той жа інтэнсіўнасцю працягваецца да 7 жніўня ўключна, да ўварвання сухапутных расійскіх войскаў у Грузію.
1 жніўня грузавік-пікап, у якім ехалі шэсць афіцэраў паліцыі МУС Грузіі, падарваны дзвюма выбуховымі прыладамі, забяспечанымі дыстанцыйным кіраваннем, на поўнач ад Цхінвалі, на дарозе Эрэдвы-Хейці, побач з анклавам, які кантралюе ўрад. Шэсць паліцыянтаў былі цяжка паранены. У ноч на 2 жніўня ад абстрэла пацярпелі чацвёра грузін. У выніку вымушанага агню войскам Грузіі ў адказ былі забіты шэсць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі. Днём паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асетыі ажыццявіў эвакуацыю мірнага насельніцтва ў сувязі з начнымі перастрэлкаміПаўднёвая Асетыя вінаваціць Украіну і ЗША ў пастаўках зброі ў Грузію // Еўрапейскае радыё для Беларусі. 2 жніўня 2008.
3 жніўня расійскія СМІ паведамляюць пра буйнамаштабную мабілізацыю дабрачынцаў на расійскім Паўночным Каўказе, а таксама друкуюць абяцанні казакаў разгарнуць наёмныя войскі ў Грузіі. 4 жніўня паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асеціі абвясціў эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва Цхінвалі і тых вёсак рэгіёна, якія знаходзяцца пад іх кантролем. 5 і 7 жніўня па патрабаванні грузінскага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, спецыяльны пасланнік Тэмур Якобашвілі двойчы спрабуе правесці перамовы з паўстанцамі, але яго запыты былі адхілены.
Расійскае ўварванне У ноч на 6 жніўня расійскія памежнікі ўступілі на тэрыторыю Грузіі праз Роцкі тунэль і заявілі, што з гэтага часу расійскія памежныя войскі кантралююць і другі канец тунэлюАлесь Мірановіч. Паўднёвая Асэція: «Было відавочна, што яны не жадаюць дамаўляцца»// United Friends Forever. 29 жніўня 2008.
7 жніўня спецыяльны пасланнік расійскага міністэрства замежных спраў, Юрый Папоў, не здолеў правесці папярэдне ўзгодненыя перамовы па спыненні агню, спасылаючыся на адмову з боку паўстанцаў, у той жа час, працягваюцца абстрэлы вёсак, якія знаходзяцца пад грузінскім кантролем. Генерал Кулахметаў, пад час сустрэчы ў Цхінвалі з спецыяльным пасланнікам Якобашвілі, абвяшчае, што ён не можа ўступіць у кантакт з лідарамі паўстанцаў, і што расійскія «міратворцы» не могуць спыніць іх нападаўВойцех Цагельскі. Саакашвілі: Пакуль я прэзідэнт, Грузія будзе незалежнай// Польскае радыё для замежжа. 22 жніўня 2008. Генерал Кулахметаў дапушчае магчымасць таго, што паўстанцы вялі страляніну з пазіцый, размешчаных побач з расійскімі «міратворчымі» пастамі.
Нягледзячы на страты сярод грузінскіх міратворцаў і грамадзянскіх асоб, выкліканыя агнём з боку паўстанцаў, прэзідэнт Саакашвілі аддае загад аб неадкладным спыненні агню і заклікае да перамоў. Ён пацвярджае прапановы ўраду па наданні рэгіёна шырокай аўтаноміі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі, і прапануе Расіі выступіць у ролі гарантаРасія бамбіць Грузію і ўвяла войскі ў Асецію // Наша Ніва. 9 жніўня 2008. Прэзідэнт Саакашвілі таксама абвяшчае безумоўную амністыю паўстанцам, якія пагодзяцца спыніць баявыя дзеянні. Нягледзячы на спыненне агню, абвешчанае прэзідэнтам Саакашвілі, сепаратысты ўзмацняюць абстрэлы пастоў грузінскіх міратворцаў і вёсак, якія знаходзяцца пад грузінскім кантролем.
На золку, а 3:41 і 3:52, грузінская разведка перахапіла дзве размовы па мабільных тэлефонах паміж паўднёваасецінскімі памежнікамі, змешчанымі побач з Роцкім тунэлем. Гэтыя перахопы выявілі, што значныя расійскія ваенныя сілы, дастатковыя для таго, каб «запоўніць» Роцкі тунэль, увайшлі ў Паўднёвую АсеціюКанфлікт на Каўказе: інфармацыйная альтэрнатыва // Праект «Кабінет эксперту». 30 кастрычніка 2008.
Тады ж Грузія азнаёміла з перахопамі разведвальныя агенцтвы ЗША і еўрапейскіх краін. Урад Расіі не аспрэчыў сапраўднасць гэтых перахопаў і патлумачыў змест перахопленых размоў звычайнай ратацыяй міратворчых войскаў. Аднак паводле мірнага пагаднення, якое дзейнічала ў той час, любая ратацыя павінна ажыццяўляцца пры дзённым святле, і ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у пагадненні (г.ё. грузінскі ўрад і АБСЕ), павінны за месяц да гэтага атрымаць адпаведнае паведамленне. Папярэдняя ратацыя расійскіх войскаў была праведзена ў маі 2008 г.
Да публікацыі 16 верасня 2008 года ўрадам Грузіі гэтых перахопаўЗміцер Косцін. Расія першая ўвяла войскі ў Паўднёвую Асецію? // Радыё Рацыя. 16 верасня 2008, расійскі ўрад ні ў якой з сваіх заяваў ніколі не ўзгадваў пра ратацыю, якая адбывалася 7 жніўня, і настойваў на тым, што іх войскі ўвайшлі ў рэгіён толькі каля паўдня 8 жніўня, «пасля нечаканага грузінскага нападу.» Сведчанні, атрыманыя з гэтых тэлефонных перамоў, падмацоўваюцца аповедамі, у тым ліку ўспамінамі расійскіх ваенных пра падзеі 7 жніўня, а таксама заявай паўстанцкага лідара Абхазіі Сяргея Багапша, зробленай у той жа дзень. Гэтыя аповеды з’яўляліся як у расійскім, так і ў заходнім друку.
У ходзе Аперацыі па навядзенню канстытуцыйнага парадку ў Цхінвальскім рэгіёне ад 13 да 15 гадзіны ішоў артылерыйскі абстрэл сяла Хетагурава і яго ваколіцЦхінвалі: Грузія пачала шырокамаштабную ваенную аперацыю // Еўрапейскае радыё для Беларусі. 7 жніўня 2008, а таксама паўднёваасяцінскай сталіцы [Цхінвалі]. У яе і яе ваколіцы ўступілі часці сухапутных войскаў Грузіі, якія ў выніку баёў з паўстанцкімі падраздзяленнямі занялі горад.
Прыблізна а 23:30 каля 150 бронемашын і армейскіх грузавікоў рэгулярнага расійскага войска ўвайшлі ў Роцкі тунэль і накіраваліся ў бок Цхінвалі. У адказ на ўвядзенне расійскіх узброеных сіл на тэрыторыю Грузіі, кіраўнік грузінскіх міратворцаў генерал Круашвілі абвясціў аб пачатку наступу на Цхінвалі ў 23:30Зміцер Косцін. Тбілісі: Аднаўленне канстытуцыйнага парадку// Радыё Рацыя. 8 жніўня 2008. Паводле New York Times, заходнія службы незалежным чынам выявілі, што два батальёны 135-га палка прайшлі праз Роцкі тунэль увечары 7 жніўня ці на золку 8 жніўня.
8 жніўня Расія выцесніла грузінскія войскі з Цхінвалі, а затым захапіла ўсю Паўднёвую Асецію разам з грузінскай яе часткай, дзе пражывае больш за палову насельніцтва. Тады ж міністэрства абароны Расіі і разнастайныя высокапастаўленыя чыноўнікі абвясцілі, што грузінскія сілы «забілі 2,000 грамадзянскых асоб» у Цхінвалі. Але 11 жніўня супрацоўнік праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch заявіў, што Расія наўмысна перабольшвае лічбу забітых у Цхінвалі, намагаючыся выклікаць у адказ забойствы этнічных грузінаў. Па дадзеных гэтай арганізацыі ў горадзе загінула 44 чалавекі. Больш за тое, 21 жніўня генеральная пракуратура Расіі назвала значна больш нізкую лічбу забітых грамадзянскых асоб у Паўднёвай Асеціі — 133, і гэта ў выніку двух серыяў баёўАлесь Астроўскі, Віталь Хромаў. «Чорны крук» з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)// Беларусь — Наша Зямля. 30 жніўня 2008. Існуюць моцныя падставы лічыць, што большасць гэтых ахвяр належалі да паўстанцкай міліцыі, паколькі мясцовыя чыноўнікі часцяком клічуць удзельнікаў не расійскіх фарміраванняў грамадзянскымі асобамі.
Далей расійскае войска захапіла заходнюю і сярэднюю часткі Грузіі з гарадамі Горы, Поці, Сенакі, Зугдыды. 10 жніўня расійскія ваенна-марскія сілы высадзіліся ў партовым горадзе Ачамчыра і правялі не справакаваную атаку ў Верхняй Абхазіі (Кадорскай цясніне) з выкарыстаннем артылерыі і масіўнай паветранай бамбардзіроўкі. Тады ж абхазскія паўстанцы ўвайшлі ў цясніну. Да гэтага моманту ў Абхазіі з Грузіяй, не было баявых сутыкненняў. Гэтая атака пачалася толькі пасля таго, як грузінскія ўзброеныя сілы, размешчаныя на ваеннай базе Сенакі, былі пераведзены на ўсход (9 жніўня). Актыўныя баявыя дзеянні закончыліся 12 жніўня, калі расійскія ўзброеныя сілы ўварваліся ў горад Зугдзідзі ў заходняй Грузіі і ў стратэгічна істотны порт Поці.
11 кастрычніка расійскія войскі былі адведзены з нутраных раёнаў Грузіі, але працягваюць акупаваць землі грузінскіх аўтаномных абласцей у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, тым самым змушаючы абраныя насельніцтвам гэтых тэрыторый урады да выгнання.
Этнічныя чысткі ў грузінскіх вёсках