Бутырометр (ад — масла і — мера) — прылада для вымярэння тлустасці малака. У цяперашні час створаны разнавіднасці бутырометраў для сыру, масла і вяршкоў. Прынцып дзеяння заснаваны на раскладанні бялковых рэчываў кіслотамі і ізаамілавым спіртам з наступным падзелам рэчываў з дапамогай цэнтрыфугі.
Выкарыстоўваюцца ў арганізацыях, на прадпрыемствах жывёлагадоўлі, вытворчасці і перапрацоўкі малака і малочных прадуктаў і кантролю якасці гэтых прадуктаў.
Літаратура
Катэгорыя:Прыборы