Ілья Ашаровіч (, Панявеж, Ковенская губерня, цяпер , Літва — , , НКУС) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.
Біяграфія Уваходзіў у яўрэйскія партыі Паалей Цыён (1902—1904), Бунд (1904—1919). З 1919 года ў УКП(б). У гады грамадзянскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вільні, Гродне, Беластоку. З 1921 года ў Мінску рэдагаваў газеты на ідыш «Штэрн» і «Вэкер». Член Камісіі па нацыянальнай палітыцы ў БССР. Уваходзіў у Праўленне беларускага філіяла Таварыства гісторыкаў-марксістаў. Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскіх рабочых арганізацый, выступаў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» — узнікнення КП(б)Б з арганізацый РСДРП і Бунда. Арыштаваны 24 снежня 1937 года. Расстраляны 29 лістапада 1938 года.
Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Крыніцы
Літаратура Билявичюс Э. Человек удивительной судьбы // Коммунист (Вильнюс). 1966, № 12; ЭГБ, т. 1. Ашаровіч Ілья Перцавіч //
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Члены Паалей Цыён Катэгорыя:Члены Бунда Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР